wd wp Пошук:

Камсамольск-на-Амуры

Камсамольск-на-Амуры (руск.: Комсомольск-на-Амуре) — горад (з 1932) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Камсамольскага раёна Хабараўскага края. Насельніцтва 275,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1932 годзе на месцы сяла Пермскае камсамольцамі-актывістамі з цэнтральных рэгіёнаў СССР.

Горад размешчаны на левым беразе Амура, за 360 км ад Хабараўска.

Асновай эканомікі з’яўляецца ваенна-прамысловы комплекс: Камсамольскае-на-Амуры авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне (ваенныя самалёты), Амурскі суднабудаўнічы завод (падводныя лодкі і грамадзянскія судны). Таксама дзейнічаюць прадпрыемствы «Амурлітмаш», заводы пад’ёмна-транспартнага абсталявання, электратэхнічны, нафтаперапрацоўчы і г. д. Таксама ў горадзе ёсць дрэваапрацоўчыя камбінаты, мэблевая і швейная фабрыкі, прадпрыемствы па вытворчасці будматэрыялаў.

Камсамольск-на-Амуры з’яўляецца буйным транспартным вузлом з аднымі з буйнейшых у краі пасажырскім рачным і грузавым партамі. Чыгуначная станцыя.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://www.kmscity.ru/city
  2. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2010 и 2011 гг. и в среднем за 2010 (нявызн.).(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Хабараўскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камсамольск-на-Амуры
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных