wd wp Пошук:

Філіп Шарп

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Шарп.

Фі́ліп Э́лэн Шарп (англ.: Phillip Allen Sharp, 6 чэрвеня 1944, г. Фалмут, штат Кентукі, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1993 годзе разам з Р. Робертсам «за адкрыццё, незалежна адзін ад аднаго, перарывістай структуры гена».

Біяграфія

Філіп Шарп нарадзіўся 6 чэрвеня 1944 года ў горадзе Фалмут (штат Кентукі). Скончыў Ілінойскі ўніверсітэт у 1969 годзе. З 1969 па 1971 год працаваў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, а затым у Лабараторыі ў Колд Спрынг Харбар пад кіраўніцтвам Джэймса Уотсана. З 1974 года прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У 1982-1991 гадах дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў.

Аўтар навуковых прац па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных.

Адначасова і незалежна ад Р. Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Лонданскага каралеўскага таварыства (2011).[5]

Шарп пабраўся шлюбам з Эн Холкамб у 1964 годзе. У іх трое дачок.

Узнагароды

Некаторыя публікацыі

Зноскі

  1. Phillip A. Sharp // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Phillip Allen Sharp // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Phillip A. Sharp // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 NNDB — 2002.
  5. Royal Society (нявызн.). Royal Society. Праверана 20 сакавіка 2010.
  6. CSHL Double Helix Medal Honoree Архівавана 17 сакавіка 2012.
  7. Benjamin Franklin Medal for Distinguished Achievement in the Sciences Recipients (нявызн.). American Philosophical Society. Праверана 27 лістапада 2011 (2011-11-27).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Выпускнікі Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбана-Шампейн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Генетыкі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне