wd wp Пошук:

Рычард Робертс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Робертс.

Рычард Джон Робертс (англ.: Richard John Roberts, нар. 6 верасня 1943, г.Дэрбі, Вялікабрытанія) — брытанскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1993 годзе разам з Ф.Шарпам «за адкрыццё, незалежна адзін ад аднаго, перарывістай структуры гена».

Біяграфія

Рычард Джон Робертс нарадзіўся 6 верасня ў Дэрбі ў сям’і аўтамеханіка. Маці была хатняй гаспадыняй. Калі Робертсу споўнілася 4 гады, сям’я пераехала ў горад Бат, дзе ён скончыў City of Bath Boys’ School.[4] Школа была пазней названая ў яго гонар.

З 1963 года ў ЗША. У 1965 годзе Робертс скончыў універсітэт Шэфілда (Шэфілд) і паступіў там жа ў аспірантуру. На працягу аднаго года ён практычна скончыў дысертацыю па даследаванні флаванаідаў і, маючы вольны час, зацікавіўся малекулярнай біялогіяй. Пасля абароны дысертацыі ў студзеня 1969 года Робертс пераехаў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе інтэнсіўна займаўся транспартнай РНК і даведаўся пра працы Даніэла Натанса па рэстрыкцыйным ферментам, якія адкрылі шлях да дэталёвага вывучэння ДНК.

Адкрыў у 1977 годзе адначасова і незалежна ад Філіпа Шарпа перарывістую структуру гена.

У 1992 годзе перайшоў у біятэхналагічную кампанію Нью-Інгланд Біялабс, якая наладзіла вытворчасць рэстрыктаз для лабараторнага выкарыстання.

Стаўшы лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў 1993 годзе, ён быў узнагароджаны ганаровым званнем доктара навук ва ўніверсітэце Бата ў 1994 годзе.[5]

Робертс быў адным з тых, хто падпісаў Другі гуманістычны маніфест.[6] Ён быў пасвечаны ў рыцары ў 2008 годзе.

Узнагароды

Зноскі

  1. Richard John Roberts // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Richard J. Roberts BiographicalNobel Foundation. Праверана 4 лютага 2021.
  3. https://royalsociety.org/people/richard-roberts-12188
  4. Nobel Prize website
  5. Honorary Graduates 1989 to present(нявызн.) (недаступная спасылка). bath.ac.uk. University of Bath. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2015. Праверана 18 February 2012.
  6. Humanist Manifesto II(нявызн.) (недаступная спасылка). American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
  7. http://royalsociety.org/awards/gabor-medal/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэрбі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum