wd wp Пошук:

Фёдар Піліпавіч Бруй

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бруй. Фёдар Піліпавіч Бруй (19 верасня (2 кастрычніка) 1907, в. Іванаўскія Агароднікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 17 студзеня 1982) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Біяграфія

Фёдар Бруй нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы, працаваў на будаўніцтве шашэйных дарог Слуцкага раённага дарожнага аддзела. У 1929 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1]. У 1931 годзе скончыў ваенна-гаспадарчую вучэбную каманду пры Смаленскім ваенна-харчовым складзе. З 1932 года праходзіў службу ў Хабараўску, быў камандзірам будаўнічай роты 2-га будаўнічага батальёна. У 1937 годзе ўступіў у ВКП (б). У жніўні 1940 года быў прызначаны памочнікам камандзіра па матэрыяльным забеспячэнню 150-га танкавага батальёна 15-й танкавай брыгады Далёкаўсходняга фронту, у красавіку 1941 года — начальнікам забеспячэння 180-й аўтабазы ​​15-й арміі. У 1942 годзе Бруй скончыў курсы «Выстрал». З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах[1]. Прымаў удзел у абароне Варонежа, Варонежска-Касторненскай аперацыі, Курскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, бітве за Дняпро. Да верасня 1943 года маёр Фёдар Бруй камандаваў батальёнам 520-га стралковага палка 167-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украіны[1][2].

16 верасня 1943 года батальён Бруя прымаў удзел у вызваленні горада Рамны Сумскай вобласці[1]. 25—28 верасня 1943 года ў ходзе наступлення на Кіеў ён вызваліў некалькі населеных пунктаў і фарсіраваў Дняпро ў раёне Вышгарада, захапіўшы плацдарм на яго заходнім беразе і адбіўшы дзесяць контратак праціўніка, што забяспечыла поспех пераправы асноўных сіл злучэння. У баях Бруй двойчы быў паранены, але поля бою не пакінуў, працягваючы кіраваць дзеяннямі батальёна[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Фёдар Бруй быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 2814[2].

У кастрычніку 1944 года Бруй быў прызначаны ваенным камендантам Вінніцы, затым кіраваў рознымі раённымі ваеннымі камісарыятамі. У 1956[1] годзе ў званні падпалкоўніка па хваробе выйшаў у адстаўку. Працаваў інжынерам па забеспячэнні на малочным заводзе ў Вінніцы. Памёр 17 студзеня 1982 года, пахаваны на Цэнтральных могілках Вінніцы[2].

Узнагароды

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту». Ганаровы грамадзянін Слуцка[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Бруй Фёдор Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Фёдар Піліпавіч Бруй на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках (Вінніца)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Вінніцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Слуцка
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга