wd wp Пошук:

Фёдар Кузьміч Анташкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анташкевіч. Фёдар Кузьміч Анташкевіч (1922, в. Казігорка, Талачынскі раён — 4 сакавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945). Камандзір гарматы 296-га гвардзейскага лёгкага артылерыйскага палка 25-га танкавага корпуса 3-й гвардзейскай арміі 1-га Украінскага фронту. Гвардыі старэйшы сяржант[1].

Біяграфія

Фёдар Кузьміч Анташкевіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Казігорка Аршанскага павета Магілёўскай губерні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (цяпер Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сялянскай сям’і Кузьмы Кандрацьевіча і Фёклы Сямёнаўны Анташкевіч. Беларус. Сябра ВКП(б) з 1942 года. Адукацыя 10 класаў.

У 1939 годзе пасля смерці жонкі Кузьма Кандрацьевіч з трыма сынамі — Фёдарам, Сямёнам і Анатолем — пераехаў у вёску Кіслае Омскай вобласці (цяпер Ішымскага раёна Цюменскай вобласці. Тут сям’я купіла дом, абзавялася асабістай гаспадаркай. Адсюль у кастрычніку 1941 года Ішымскім РВК Ф. К. Анташкевіч быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Ваяваў пад Масквой, на Курскай дузе, вызваляў Украіну. Асабліва вызначыўся ў баях ля горада Губен на тэрыторыі Германіі 1-4 сакавіка 1945 года[1]. Згодна са скупым армейскім данясення 1 сакавіка 1945 г на подступах да горада Губен нямецкія падраздзяленні колькасцю больш за 500 чалавек пры падтрымцы самаходных гармат і артылерыі контратакавалі пазіцыі, на якіх размяшчалася батарэя 296-га гвардзейскага лёгкага артылерыйскага палка. Калі ў ходзе бою праціўнік блізка наблізіўся да батарэі, Ф. К. Анташкевіч падняў свой разлік і ў рукапашнай сутычцы адкінуў варожых салдат. На наступны дзень немцы яшчэ сем разоў атакавалі пазіцыі батарэі і двойчы разлік Ф. К. Анташкевіча ўступаў у няроўную рукапашную схватку з ворагамі. На досвітку 4 сакавіка немцы пайшлі ў чарговую атаку. Батарэя адстаяла займаныя пазіцыі, але ў гэтым баі старэйшы сяржант Ф. А. Анташкевіч загінуў у выніку прамога траплення ў прыладу варожага снарада.

10 красавіка 1945 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старэйшаму сяржанту Фёдару Кузьмічу Анташкевічу было прысвоена званне Героя Савецкага саюза пасмяротна. Пахаваны Ф. К. Анташкевіч на мемарыяльным могілках горада Губен (Зямля Брандэнбург Германія).

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Анташкевич Фёдор Кузьмич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Любушскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны