wd wp Пошук:

Фрыдрых фон Амерлінг

Фрыдрых фон Амерлінг (ням.: Friedrich von Amerling, 14 красавіка 1803, Вена — 14 студзеня 1887, Вена) — аўстрыйскі мастак. Разам з Фердынандам Георгам Вальдмюлерам адзін з найаўтарытэтнейшых мастакоў-партрэтыстаў XIX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Франца Амерлінга, майстра ювелірнай апрацоўкі срэбранага і залатога дроту, і Тэрэзіі Каргль. У 1815—1824 гадах Амерлінг вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў. Пасля гэтага наведваў заняткі ў школе гравёраў Іозефа Клібера, потым перайшоў у клас «гістарычных асноў малюнка» Хуберта Маўрэра і Карла Гзельхофера.

У 1824 годзе Амерлінг перабраўся ў Прагу да свайго дзядзькі Генрыха і да 1826 года навучаўся ў мясцовай акадэміі ў Іозефа Берглера Малодшага. 1827—1828 гады правёў у Лондане, дзе на Амерлінга вельмі ўразіў Томас Лоўрэнс. Пазней Амерлінг жыў у Парыжы, дзе працаваў у Араса Вернэ, і Рыме. З 1828 года Амерлінг уладкаваўся ў Вене і пачаў атрымліваць заказы ад імператарскага дома, арыстакратыі і бюргерства.

У 1829 годзе атрымаў прэмію Рэйхеля венскай акадэміі. На працягу жыцця Амерлінг здзейсніў шмат працяглых паездак: у 1836 і 1838 гадах — у Італію, у 1838 годзе — у Нідэрланды, у 1839 годзе — у Мюнхен, у 1840—1843 гадах — Рым, у 1882 годзе — у Іспанію, у 1884 годзе — Грэцыю, у 1885 годзе — у Скандынавію, даехаў да Нордкапа, і ў 1886 годзе — у Егіпет і Палесціну.

У 1878 годзе Амерлінга набілітавалі. У доме прызнанага венскага мастака бывалі вядомыя літаратары і музыканты, напрыклад, Франц Ліст.

У 1858 годзе Амерлінг набыў у Вене палац у венскім раёне Гумпендорф. Мастак таксама валодаў вялікай калекцыяй каваных вырабаў.

Сярод шматлікіх узнагарод мастака ёсць і атрыманы ў 1879 годзе ордэн Жалезнай кароны.

Урачыста пахаваны на Цэнтральных могілках Вены.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11864498X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Friedrich von Amerling
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11864498X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Amerling, Friedrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 29.
  5. Friedrich von AmerlingOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11864498X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 28 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Мастакі Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты