wd wp Пошук:

Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў

Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў (ням.: Akademie der bildenden Künste Wien) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Вене.

Агульная характарыстыка

Заснаваная ў 1692 годзе Пэтэрам Штрудэлем, акадэмія закрывае свае дзверы пасля яго смерці, у 1714 годзе. У 1725 годзе імператар Карл VI аднавіў яе пад кіраўніцтвам мастака Якаба ван Шупена. У 1772 годзе новыя рэформы рэарганізавалі структуру выкладання мастацтваў. Затым усе мастацкія школы аб’ядноўваюцца пад кіраўніцтвам акадэміі мастацтваў. У 1872 годзе імператар Франц-Іосіф I зацвердзіў закон, які робіць акадэмію вышэйшым органам мастацтваў у Аўстра-Венгрыі. У 18721876 гадах быў пабудаваны вялікі ўласны будынак. У 1907 годзе, затым у 1908 годзе малады Адольф Гітлер двойчы спрабаваў паступіць у акадэмію. У перыяд аншлюсу з 1938 па 1945 год акадэмія вымушана рэзка скараціць колькасць сваіх габрэйскіх супрацоўнікаў. Пасля Другой сусветнай вайны яна зноў адкрыта, а ў 1955 годзе стала самастойнай вышэйшай навучальнай установаў. У 1998 годзе яна стала дзяржаўным універсітэтам, захаваўшы сваю першапачатковую назву. У цяперашні час гэта адзіны аўстрыйскі ўніверсітэт, у афіцыйнай назве якога намя ўласна слова «універсітэт».

Структура

Зноскі

  1. https://suasprod.noc-science.at/XLCubedWeb/WebForm/ShowReport.aspx?rep=004+studierende%2f001+universit%u00e4ten%2f003+studierende+nach+universit%u00e4ten.xml&toolbar=true

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў
Катэгорыя·Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1692 годзе