wd wp Пошук:

Франц Легар

Франц Легар (ням.: Franz Lehár, венг.: Lehár Ferenc; 30 красавіка 1870, Комарам, Венгрыя, цяпер Славакія — 24 кастрычніка 1948, Бад-Ішль, Аўстрыя) — венгерскі і аўстрыйскі кампазітар і дырыжор. Нараўне з Ёганам Штраўсам і Імрэ Кальманам — найбуйнейшы кампазітар венскай аперэты. Лібрэтыст Паўль Кнеплер пісаў: «Існуюць тры віды музычнай драмы: опера, аперэта і Легар».

Біяграфія

Скончыў у 1888 годзе Пражскую кансерваторыю (клас А. Беневіца). З 1888 скрыпач у тэатральных аркестрах Будапешта і Вены, ваенны капельмайстар. З 1902 года дырыжор венскага тэатра «Ан дэр Він». Адзін з заснавальнікаў т. зв. новай венскай аперэты.

Творчасць

Яго музыка адметная лірычнай інтанацыйнасцю, заснаванай на спалучэнні венгерскіх, румынскіх, аўстрыйскіх і славянскіх элементаў. Пашырыў рамкі класічнай аперэты, наблізіў яе да камічнай оперы і зінгшпілю. Аўтар больш за 30 аперэт. Найбольш вядомыя «Вясёлая ўдава» (1905), «Цыганскае каханне(руск.) бел.» (1910), «Фраскіта(руск.) бел.» (1922; усе пастаўлены Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Беларусі адпаведна ў 1978, 1974, 1984), «Граф Люксембург(руск.) бел.» (1909). Сярод інш. твораў: опера «Зязюля» (паст. 1896); сімфанічныя паэма для голасу з аркестрам (1917); канцэрты для скрыпкі з аркестрам; санаты для скрыпкі і фартэпіяна; маршы, вальсы, песні; музыка да драматычных спектакляў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571036 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Дырыжоры Аўстрыі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Кампазітары Аўстрыі
Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Нарадзіліся 30 красавіка
Дырыжоры Венгрыі
Памерлі ў 1948 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся ў Комарна
Нарадзіліся ў 1870 годзе
Музыканты паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кампазітары Венгрыі
Пахаваныя ў Аўстрыі
Памерлі 24 кастрычніка
Памерлі ў зямлі Верхняя Аўстрыя
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных