wd wp Пошук:

Франсуа Дзювалье

Франсуа Дзювалье (гаіц. крэольск.: Franswa Divalye, фр.: François Duvalier, вядомы таксама як «Тата Док»; 14 красавіка 1907, Порт-о-Прэнс, Гаіці — 21 красавіка 1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Гаіці.

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт універсітэта Гаіці (1932) — адсюль і яго вядомая мянушка — «Тата Док». У 1947—1949 намеснік міністра працы, у 1949—1950 міністр працы і аховы здароўя. Адыграў пэўную ролю ў барацьбе з тыфам, дзякуючы чаму стварыў сабе добрую рэпутацыю. 3 1957 лідар Партыі нацыянальнага адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэвалюцыйнага і ўрадавага дзеяння). 3 1957 прэзідэнт Гаіці.

Абвясціў сябе ведзьмаком вуду і правадыром мёртвых («Баронам Суботай»), выклікаючы ў насельніцтва містычны страх. Ён абапіраўся на тантон-макутаў — добраахвотніцкія фарміраванні, якія ўзамен на права рабаваць і забіваць знішчалілі тых, хто быў заўважаны ў палітычнай нядобранадзейнасці. У самога «Таты Дока» ў прэзідэнцкім палацы была ўласная камера катаванняў.

Усе бізнесмены вострава павінны былі выплачваць «добраахвотныя ахвяраванні» ў яго фонд. Таксама кроў суайчыннікаў ён ператварыў у даход: два разы на месяц у ЗША з Гаіці адпраўлялі 2500 літраў донарскай крыві. ЗША выкарыстоўвалі Дзювалье ў якасці процівагі Кубе. Да таго ж «Тата Док» стварыў спрыяльыя ўмовы для дзейнасці амерыканскіх кампаній. Джон Кенэдзі аднак даў зразумець, што трываць «Тату Дока» не збіраецца. У адказ Дзювалье зрабіў ляльку вуду і стаў публічна пратыкаць яе іголкай, абяцаючы амерыканскаму прэзідэнту страшную смерць. Над «Татам Докам» пасмейваліся да таго часу, пакуль Джона Кенэдзі не застрэлілі ў Даласе.

У 1964 правёў праз Нацыянальны сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, пераследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Жан-Клоду Дзювалье. За час кіравання сям’і Дзювалье было знішчана не менш за 50 тысяч гаіцянцаў, больш за 300 тысяч вымушаны былі эміграваць[3].

Зноскі

  1. 1 2 François Duvalier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Francois Duvalier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. zviazda.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Порт-о-Прэнсе
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Гаіці
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Гаіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Палітыкі Гаіці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі на Гаіці
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта