Фла́гман 2-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР)[1] было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года[2] і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 1-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».
Вышэй капітана 1-га рангу, ніжэй флагмана 1-га рангу. Адпавядала званням камдзіва, дывізіённага камісара, дывваенюрыста. Аналаг воінскага звання контр-адмірала ў замежных ваенна-марскіх флатах[3].
Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмінаў выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдзіваў і вышэйшыя камандныя званні (і адпаведныя ім ваенныя званні) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Прысваенне чарговых ваенных званняў да камкора ўключна (і ім адпаведных) ажыццяўлялася загадамі Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдзіва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўляецца па прысуду суда, зацверджаным Урадам Саюза ССР.