wd wp Пошук:

Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР

Цэнтра́льны выкана́ўчы камітэ́т СССР (ЦВК СССР) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады СССР у 1922—1938 гадах, які выбіраўся Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў і перыядычна (а на практыцы — эпізадычна) збіраўся на сэсіі ў прамежках паміж Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў.

ЦВК СССР выбіраў Прэзідыум, які з’яўляўся вышэйшым органам улады СССР у перыяды паміж сесіямі, а таксама чатырох старшыняў ЦВК па ліку саюзных рэспублік. Чарговыя сесіі ЦВК СССР павінны былі склікацца тры разы ў год , а надзвычайныя — па пастанове Прэзідыума ЦВК СССР, па патрабаванні СНК СССР або ЦВК саюзнай рэспублікі. На практыцы за перыяд з 1922 па 1937 гады ўсяго адбылося 8 з’ездаў Саветаў і 24 сэсіі ЦВК працягласцю ад 1 да 12 дней. Большасць сэсій ЦВК СССР праходзілі ў Маскве, па адной — у Ленінградзе і Тыфлісе[1]. Функцыянаваў да 1938 года.

ЦВК СССР фармаваў Савет народных камісараў СССР, Вярхоўны суд СССР. Быў падсправаздачны Усесаюзнаму з’езду Саветаў.

Структура ЦВК

Да 1924 года ЦВК СССР — аднапалатны орган, заснаваны на падставе арт. 6 Дагавора аб утварэнні СССР[2]. Складаўся з 371 прадстаўніка саюзных рэспублік, якія выбіраліся прапарцыйна іх насельніцтву. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў складзе 19 членаў.

Па Канстытуцыі СССР 1924 года[3] складаўся з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў колькасці 21 чалавека (у яго ўваходзілі Прэзідыумы Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей у поўным складзе).

З’езды Саветаў

Старшыні ЦВК СССР

ЦВК Савецкіх рэспублік

Падведамныя ўстановы

Камітэты

Афіцыйныя выданні

Зноскі

  1. http://www.knowbysight.info/1_sssr/09011.asp
  2. Договор об образовании СССР
  3. Большая советская энциклопедия, второе издание. т. 46, стр. 542. М., 1957 г.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзяржаўны лад СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1938 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных