wd wp Пошук:

Віргінскі ўніверсітэт

Віргінскі ўніверсітэт або Універсітэт Віргініі (Вірджыніі) (англ.: University of Virginia, скар. U.Va. або UVA) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт штата Вірджынія, ЗША. Флагманская ВНУ штата, уваходзіць у тройку лепшых дзяржаўных універсітэтаў у ЗША.

Заснаваны ў 1819 годзе Томасам Джэферсанам, які спраектаваў яго кампус — помнік Сусветнай спадчыны. Вядомы тым, што ў ім упершыню ў амерыканскай гісторыі былі прапанаваны спецыялізацыі па прадметах, такім як архітэктура, астраномія і філасофія, а таксама тым, што быў першым універсітэтам, у якім былі падзелены царква і адукацыя. Школа прыкладной навукі пры ўніверсітэце Віргініі была першай тэхнічнай школай у Злучаных Штатах.

Кампус універсітэта знаходзіцца ў горадзе Шарлотсвіл адносіцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У розны час студэнтамі ўніверсітэта былі Эдгар По, Вудра Вільсан, Роберт Кенэдзі, Хаўер Салана. Юрыдычная школа Віргінскага ўніверсітэта штогод уваходзіць у дзесятку лепшых у краіне.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты ЗША
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1819 годзе