Фарзі́цыя[3] (Forsythia) — род кветкавых раслін сямейства Маслінавыя (Oleaceae).
Лістападныя кусты вышынёй 2—3 м. Лісце супраціўнае, часцей за ўсё — простае, часам трайчастае. Кветкі жоўтыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плод — каробачка.
Род налічвае 7 відаў, пашыраных ва Усходняй Азіі, 1 від у Еўропе. На тэрыторыі Беларусі вырошчваецца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Форсиция — род Forsythia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фарзіцыя