wd wp Пошук:

Фадзей Аляксеевіч Браўковіч

Фадзе́й Аляксе́евіч Браўко́віч (1894, в. Слабодка Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) — 29 сакавіка 1940) — беларускі савецкі палітычны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Аршанскае гарадское вучылішча. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Член КПСС з мая 1917 года. З сям’і рабочага. З 1908 года — у Копысі, рабочы кафельнага завода. З 1915 года ў царскай арміі, фельчар, удзельнік Першай сусветнай вайны. З лютага 1918 года ў Чырвонай Арміі: сакратар павятовага ваенкамата, ваенком павета, З 1921 года — член Рагачоўскага павятовага камітэта партыі, з 1923 — старшыня Рагачоўскага павятовага выканкама. У 1925 годзе — народны камісар фінансаў БССР. У 1926 — 1932 — старшыня Полацкага акружнога выканкама, пастаянны прадстаўнік БССР пры СНК СССР у Маскве, саветнік паўпрэдства СССР у Варшаве. З 1933 года дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Мінску, пасля — дырэктар рыбгаса «Волма» (Чэрвеньскі раён).

Арыштаваны 16 жніўня 1936 года ў Мінску[2]. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 17 снежня 1936 года «тройкай» НКУС быў асуджаны да 10 гадоў ППР і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у канцлагеры 29 сакавіка 1940 года. Рэабілітаваны 24 студзеня 1962 года пленумам Вярхоўнага Суда СССР. Групавая справа № 17387-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Член ЦК КП(б)Б (1924—1935), член ЦВК БССР (1924—1936).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 снежня 2021.
  2. БРАЎКОВІЧ Фадзей Аляксеевіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005. Дадатак

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Члены Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Народныя камісары фінансаў БССР
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ