wd wp Пошук:

Уінчэстэр

Запыт «Вінчэстэр» перанакіроўваецца сюды; пра вінтоўкі і стрэльбы гл. вінчэстар. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уінчэстэр. Уі́нчэстэр (англ.: Winchester) — адміністрацыйны цэнтр графства Хэмпшыр у паўднёва-заходняй частцы Англіі. Паводле даных перапісу 2001 года насельніцтва складае 41,420 чалавек.

Уінчэстэр старажытная сталіца каралеўства Уэсекс і Англіі. Горад быў пабудаваны на месцы рымскага горада Вента Белгарум (Venta Belgarum). Уінчэстэр знакаміты сваім кафедральным саборам, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых сабораў Англіі. Яго будаванне пачалося яшчэ ў часы Альфрэд Вялікі ў IX стагоддзі і было працягнута нарманамі, якія захапілі астравы.

На ўскрайку Старога Уінчэстэра стаяць разваліны замка, брама Вэст Гейт (West Gate) з Вялікай Залай (Great Hall), што была пабудавана ў 1234 годзе. Па паданні, менавіта ў гэтай зале за сталом караля Артура збіраліся рыцары круглага стала.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Англіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Уінчэстэр