wd wp Пошук:

Міжнародны аэрапорт Уфа

Міжнародны аэрапорт Уфа (IATA: UFAICAO: UWUU) — міжнародны аэрапорт горада Уфы, Башкартастан. Эксплуатантам аэрапорта з’яўляецца ААТ «Міжнародны аэрапорт Уфа». Мае статус аэрапорта федэральнага значэння[1].

Агульная інфармацыя

Паслугамі аэрапорта карыстаюцца больш за 40 расійскіх і замежных авіякампаній. Аэрапорт мае дзве узлётна-пасадкавыя паласы (УПП). У асноўным выкарыстоўваецца першая, блізкая да тэрмінала даўжынёй 2,5 км. Другая ўзмоцненая цэментабетонная паласа даўжынёй больш за 3,7 км была пабудавана ў 1980-х гадах як рэзервовая паласа для прызямлення касмаплана савецкай шматразовай транспартнай касмічнай сістэмы «Буран» і ў цяперашні час выкарыстоўваецца параўнальна рэдка для прыёма звышцяжкіх самалётаў тыпу Ан-124 «Руслан».

Зноскі

  1. Распоряжение Правительства Российской Федерации от 20 апреля 2016 года № 726-р «Об утверждении перечня аэропортов федерального значения»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аэрапорты Расіі
Катэгорыя·Уфа
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта