wd wp Пошук:

Усцюжэнскі раён

Усцюжэнскі раён (руск.: Устюженский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Усцюжна.

Геаграфія

Усцюжэнскі раён мяжуе з Чарапавецкім, Чагадошчанскім, Бабаеўскім і Кадуйскім раёнамі, а таксама з Цвярской і Наўгародскай абласцямі. Плошча раёна складае 3558,60 км². Раён размяшчаецца ў басейне Рыбінскага вадасховішча.

Гісторыя

Тэрыторыя на якой зараз размешчаны раён у летапісах і іншых пісьмовых крыніцах называлася Жалезным Полем, была ў складзе Угліцкага ўдзела Маскоўскай дзяржавы, а з 1563 па 1685 гады ў складзе Угліцкага павета. Усцюжэнскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 17 127 чалавек.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці