wd wp Пошук:

Кадуйскі раён

Ка́дуйскі раён (руск.: Кадуйский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Кадуй, які размешчаны за 178 км ад Волагды і за 56 км ад Чарапаўца.

Геаграфія

Кадуйскі раён мяжуе з Белазерскім, Чарапавецкім, Усцюжэнскім і Бабаеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3262,62 км².

Гісторыя

З XII стагоддзя тэрыторыя, на якой размешчаны сучасны раён, належала Белазерскаму княству, затым тэрыторыя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы. З 1727 года ў складзе Белазерскага і Чарапавецкага паветаў Наўгародскай губерні. Кадуйскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 16 961 чалавек.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці