wd wp Пошук:

Устойлівасць навакольнага асяроддзя

Від на Зямлю з космасу.
Устойлівасць навакольнага асяроддзя дазволіць падтрымліваць жыццё чалавека ў цяперашнім яе відзе. Здымак Blue Marble, NASA: 2001 (злева), 2002 (справа).

Устойлівасць навакольнага асяроддзя — здольнасць навакольнага асяроддзя вытрымліваць уздзеянне чалавека. У экалогіі тэрмін пазначае здольнасць біялагічных сістэм да захавання і развіцця біяразнастайнасці.

Водна-балотныя ўгоддзі і лясы — тыповыя прыклады біялагічна-ўстойлівых сістэм. Для людзей, устойлівасць навакольнага асяроддзя забяспечвае патэнцыял для падтрымання якасці жыцця і працягу роду, агульнага дабрабыту і развіцця (праз экалагічны, эканамічны і сацыяльны аспект). Здаровыя экасістэмы пастаўляюць прадукты, неабходныя для жыцця людзей і іншых арганізмаў.

Існуе два асноўныя спосабы зніжэння негатыўнага ўплыву чалавецтва і паляпшэння экасістэм. Першы — энвіраментальны менеджмент. Гэты падыход засноўваецца на інфармацыі, сабранай дзякуючы геанавукам, прыкладной экалогіі і ахоўнай біялогіі. Другі падыход — кіраванне спажываннем рэсурсаў чалавецтвам, які грунтуецца на інфармацыі, сабранай дзякуючы эканамічным навукам.

Эканоміка ўстойлівага развіцця, адчувальная да экалогіі, якая таксама ўлічвае сацыяльны, культурны і фінансавы аспект. Стварэнне эканомікі ўстойлівасці — сучасны выклік свету, на ўзроўні міжнароднага і нацыянальнага заканадаўстваў, спажывання, гарадскога планавання, транспарта, і закранае лад жыцця кожнага чалавека.

Місіяй Хартыі Землі з’яўляецца прапаганда пераходу да ўстойлівага ладу жыцця і фармавання глабальнай супольнасці, заснаванай на агульных этычных асновах, якія ўключаюць у сябе павагу і клопат пра ўсю супольнасць жывога, прынцыпы экалагічнай цэласнасці, усеагульныя правы чалавека, павага да культурнай разнастайнасці, эканамічную справядлівасць, дэмакратыю і культуру свету.

Спосабы жыць больш устойліва можна знайсці, рэарганізаваўшы асяроддзе пасялення (напрыклад, экавёскі, экагорада і ўстойлівыя гарады, перабудаваўшы эканамічныя сектары — (пермакультура, зялёнае будаўніцтва, устойлівая сельская гаспадарка і ўстойлівая архітэктура), выкарыстоўваючы новыя «зялёныя» тэхналогіі, узнаўляльныя крыніцы энергіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Экалогія
Катэгорыя·Горадабудаўніцтва
Катэгорыя·Устойлівае развіццё