wd wp Пошук:

Пермакультура

Дэманстрацыйны ўчастак ужывання пермакультуры ў Сан-Францыска

Пермакульту́ра (ад англ.: permaculture, permanent agriculture «сталая сельская гаспадарка») — падыход да сельскагаспадарчай дзейнасці, заснаваны на выкарыстанні механізмаў прыродных экасістэм. Прыхільнікі пермакультуры вызначаюцьт яе як інавацыйную аснову для стварэння ўстойлівага ладу жыцця і практычны метад распрацоўкі экалагічна гарманічных, эфектыўных і прадукцыйных сістэм, якімі можна карыстацца ў розных умовах.

Гісторыя

Упершыню назву «сталая сельская гаспадарка» ўжыў у 1929 г.[1] амерыканскі географ Джозеф Расэл Сміт (18741966 гг.), які прапаноўваў ствараць падлесак пры вырошчванні арэхавых дрэў, падобна таму як гэта адбываецца ў прыродзе. Сучаснае вызначэнне тэрміна пермакультура было ўжыта і патлумачана тасманійскімі навукоўцамі Білам Молісанам і Дэвідам Холмгрэнам у 19781979 гг. у кнігах «Пермакультура I»[2] і «Пермакультура II»[3]. У 1978 г. у Тасманіі быў створаны даследчы цэнтр для эксперыментальнага выпрабавання вынесеных імі прапаноў. Пазней Б. Молісан заснаваў 2 інстытуты, адзін з якіх працуе ў ЗША, і да канца свайго жыцця прачытаў лекцыі ў болей чым 80 краінах свету.

На Беларусі паслядоўнікі Б. Молісана з’явіліся ў 1994 г.[4]

Тэорыя

Тэорыя пермакультуры накіравана на стварэнне штучных экалагічных сістэм на аснове наяўных рэсурсаў, пры гэтым дадзеныя сістэмы павінны прыносіць карысць для іх стваральнікаў (эканамічную, эстэтычную, пазнавальную і інш.). Тэорыя абапіраецца на веды аб наяўнасці гарызантальных ярусаў і геаграфічных зон у функцыянаванні адзінай сістэмы, груп раслін і іншых жывых арганізмаў, што аказваюць узаемны станоўчы ўплыў. Чалавек таксама можа разглядацца як частка створанай экасістэмы, паколькі ён праектуе яе і аказвае непасрэдны ўплыў. На практыцы ў пермакультуры ўжываюцца розныя вядомыя прыёмы агратэхнікі і ландшафтнай экалогіі: мульчыраванне, стварэнне цёплых град, штучных геалагічных утварэнняў, збор дажджавой вады і г. д. Выкарыстанне тых ці іншых прыёмаў залежыць ад канкрэтнага выпадку і пастаўленай задачы.

Прынцыпы пермакультуры

Асноўныя прынцыпы творчага дызайна і этыкі пермакультуры былі распрацаваны і апублікаваны Дэвідам Холмгрэнам у 2002 г.[5]:

Зноскі

  1. Smith, R. Tree Crops: A Permanent Agriculture. — New York: Harcourt, Brace, 1929
  2. Mollison, B. Permaculture 1: a perennial agricultural system for human settlements / Bill (B.C.) Mollison and David Holmgren. - Ealing: Transworld Publishers, 1978
  3. Mollison, B. Permaculture Two: Practical Design for Town and Country in Permanent Agriculture / Bill Mollison. - Stanley: Tagari Publications, 1979
  4. Пермакультурная революция
  5. Гл.: David Holmgren, Permaculture: Principles & Pathways Beyond Sustainability

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Агратэхніка
Катэгорыя·Арганічная сельская гаспадарка