wd wp Пошук:

Узнаўляльная энергія

Вятрак

Узнаўляльная энергія — крыніцы энергіі, выкарыстанне якіх не прывядзе ў доўгатэрміновай перспектыве да іх нястачы. Звычайна да ўзнаўляльнай энергіі адносяць энергію ветру, сонечную энергію, геатэрмальную энергію, энергію хваляў і марскіх цячэнняў, рачную гідраэнергію, а таксама энергію атрыманую з біямасы (напр. біягаз атрыманы ад гніення арганічных рэчываў).

Апроч гэтага існуе неўзнаўляльная энергія, ці крыніцы энергіі, выкарыстанне якіх вядзецца значна большымі аб’ёмамі чым іх аднаўленне.

Самай папулярнай крыніцай узнаўляльнай энергіі з’яўляецца энергія падаючай вады. Астатнія крыніцы выкарыстоўваюцца пакуль не шырока. У апошнія гады высокія цэны на сыравіну прывялі да актывізацыі вывучэння выкарыстання ўзнаўляльнай энергіі ва ўсім свеце.

Узнаўляльная энергія, як і неўзнаўляльная, можа быць шкоднай да навакольнага асяроддзя.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Узнаўляльныя крыніцы энергіі
Энергія
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы