wd wp Пошук:

Урджарскі раён

Урджарскі раён (каз.: Үржар ауданыҮржар ауданы) — раён на поўдні Усходне-Казахстанскай вобласці ў Казахстане. Адміністрацыйны цэнтр раёна — сяло Урджар.

Геаграфія

Урджарскі раён размешчаны на крайнім поўдні Усходне-Казахстанскай вобласці. Мяжуе на паўночным усходзе з Тарбагатайскім раёнам, на паўночным-захадзе і захадзе — з Аягозскім раёнам, на поўдні — з Алакольскім раёнам Алмацінскай вобласці, на ўсходзе — з Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам Кітая.

Рэльеф тэрыторыі раёна ў асноўным раўнінны. Паўднёвая частка раёна размешчана ў Балхаш-Алакольской катлавіне. Ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы раёна працягнуліся горы Тарбагатая, вышынёй да 2992 м. На ўсходзе — адгор’і хрыбта Бірліктау, вышынёй да 1114 м.

Працякаюць рэкі Эмель, Урджар і іншыя. На мяжы з Алмацінскай вобласцю размешчаны азёры Алаколь, Сасыкколь і Жаланашколь. Ёсць пяскі Бармаккум і Біікум.

На поўдні раёна размешчана частка Алакольскага запаведніка.

Гісторыя

Урджарскі раён утвораны 17 студзеня 1928 года ў складзе Сяміпалацінскай акругі з Іванаўскай воласці і станіцы Урджарскай Лепсінскага павета Джэтысуйскай губерні.

20 лютага 1932 года Урджарскі раён увайшоў у склад зноў утворанай Алма-Ацінскай вобласці.

14 кастрычніка 1939 года раён перададзены ў склад зноў утворанай Сяміпалацінскай вобласці.

2 студзеня 1963 года ў склад раёна перададзены сельсаветы скасаванага Маканчынскага раёна.

14 мая 1969 года Маканчынскі раён адноўлены.

14 лістапада 1980 года два сельсаветы перададзены ў склад зноў утворанага Таскескенскага раёна.

13 лістапада 1996 года ў склад Урджарскага раёна з скасаванага Таскескенскага раёна перададзены пяць сельскіх акруг.

3 мая 1997 года Сяміпалацінская вобласць скасавана, Урджарскі раён уключаны ў склад Усходне-Казахстанскай вобласці.

23 мая 1997 года ў склад раёна ўключана тэрыторыя скасаванага Маканчынскага раёна.

У 2014 годзе ў Урджарскім раёне Усходне-Казахстанскай вобласці ў адным з курганоў, якія апынуліся ў зоне рэканструкцыі аўтадарогі «Таскескен — Бакты», было знойдзена неразграбленое пахаванне жанчыны сакскага часу (III—IV стагоддзе да н . э.). Аналіз старажытнай ДНК паказаў, што Урджарская прынцэса мела мітахандрыяльнаю гаплагруппу D4o[4].

Насельніцтва

Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2015 года):

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне

У склад Урджарскага раёна ўваходзіць 27 сельскіх акруг, у якіх знаходзіцца 55 сельскіх населеных пунктаў (на пачатак 2015 года)[5].

Зноскі

  1. Урджарский район. Государственный архив Восточно-Казахстанской области и его филиалы. Праверана 13 красавіка 2016.
  2. Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на начало 2015 года. Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 13 красавіка 2016.
  3. Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на начало 2016 года. Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 14 верасня 2016.
  4. Казахстанский ДНК-проект Архівавана 26 лістапада 2016 года.
  5. Административно-территориальные единицы РК на начало 2015 года. Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 15 ліпеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Урджарскі раён