wd wp Пошук:

Уолт Уітмен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уітмен.

Уолт Уітмен

Уолт Уі́тмен (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт .

Біяграфічныя звесткі

Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.

Творчасць

Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Walt Whitman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.waltwhitman.org/about/about-wwba/ Праверана 5 студзеня 2020.
  4. Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. geni.com — 2006. — 175000000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Паэты ЗША
Паэты XIX стагоддзя
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1819 годзе
Нарадзіліся 31 мая
Паэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Нью-Джэрсі
Памерлі 26 сакавіка
Памерлі ў 1892 годзе
Пахаваныя ў Нью-Джэрсі
Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу