wd wp Пошук:

Аркадзь Пятровіч Мардвілка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мардвілка. Аркадзь Пятровіч Мардвілка (псеўданімы: В.Армак (разам з В.Мараковым); В.Армар (разам з В.Мараковым); А.Вясковы; Аркадзь Лясны; крыптанімы: А. Л.; А. М.; А.М-ка; 24 жніўня 1905, в. Языль, Бабруйсі павет, Мінская губерня, цяпер Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 27 кастрычніка 1986, Ташкент) — беларускі лінгвіст, празаік, крытык, перакладчык.

Біяграфія

Падчас 1-й сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ва Уладзіміры. Там Мардвілка паступіў у гімназію. Вярнуўшыся ў Беларусь, працягнуў вучобу ў Слуцкай гімназіі. Першы верш апублікаваў у 1924 годзе, пасля выступаў як празаік і крытык. Быў членам «Маладняка», потым БелАПП. У 1926—27 гадах вучыўся на Фанетычных курсах новых моў у Ленінградзе; у 1927—29 гадах на педагагічным факультэце БДУ; у 1929—30 гадах на Вышэйшых курсах новых моў пры 2-м Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. З 1931 годзе выкладаў англійскую мову ў Беларускім аўтадарожным інстытуце. Арыштаваны 15 мая 1933 года; прыгавораны да 3 гадоў высылкі. Працаваў перакладчыкам англійскай тэхнічнай літаратуры ў тэхнічным аддзеле Маскваволгабуда. З 1935 года жыў у Ташкенце. Выкладаў англійскую мову ў розных навучальных установах. У 1950 годзе экстэрнам скончыў Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт. У 1956 абараніў дысертацыю на ступень кандыдата філалагічных навук. Падрыхтаваў працы па методыцы выкладання англійскай мовы і рускай фразеалогіі. Перакладаў на рускую мову з англійскай і узбекскай. Пасля вымушанага перапынку ў 1930-х г. да творчасці па-беларуску ўжо не вярнуўся.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў Ташкенце
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Язылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара