wd wp Пошук:

Унутраная Манголія

Унутраная Манголія (манг.: ; кіт. трад. 內蒙古自治區, спр. 内蒙古自治区 , піньінь: Nèiménggǔ zìzhìqū, пал.: Нэймэнгу Цзычжыцюй) — аўтаномны рэгіён на поўначы Кітая, заснаваны 1 мая 1947 года, першым з усіх аўтаномных раёнаў КНР. Сталіца — Хух-Хота, найбуйнейшы горад — Баатоу. Насельніцтва 23840000 чалавек (23-е месца сярод правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання КНР; дадзеныя 2004 г.

Гісторыя

У 1636 мангольскія ханствы і княствы, размешчаныя на поўдзень ад пустыні Гобі, былі заваяваны маньчжурскай дынастыяй Цын і ўключаны ў склад Кітая пад назвай «Унутраная Манголія». Да 2-й пал. XIX ст. Цын выкарыстоўвала яе войскі ў заваёўных паходах і пры падаўленні антыманьчжурскіх паўстанняў у Кітаі. Крызіс Цынскай імперыі ў сяр. XIX ст. прывёў да рэзкай змены палітыкі ў адносінах да Унутранай Манголіі: пачаліся арганізаванае перасяленне кітайцаў на мангольскую тэрыторыю, каланізацыя і ўзворванне земляў.

Супраціўленне мясцовага насельніцтва першапачаткова насіла мірны характар ​​(Дугуйланскі рух), але да пач. XX ст. перарасло ва ўзброеныя выступленні. У 1911—1916 усе 49 хашунаў былі ахоплены хваляваннямі, а насельніцтва 35 хашунаў выступіла за далучэнне да Манголіі Знешняй, якая абвясціла сваю незалежнасць і пасылала войскі ў дапамогу паўстанцам. Заключаны ў 1915 у Кяхце дагавор паміж Расіяй, Знешняй Манголіяй і Кітаем, па якім тэрыторыя Унутраная Манголія ў складзе 4 аймакоў Халхі і Кабдоскай акруг прызнавалася часткай Кітая на правах шырокай аўтаноміі, вымусіў урад Знешняй Манголіі адклікаць войскаў.

Аднак барацьба за нацыянальнае вызваленне працягвалася. У кастрычніку 1925 г. ва Унутранай Манголіі была арганізавана Народна-рэвалюцыйная партыя (НРП), якая абапіралася на дапамогу Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) і Камуністычнай партыі Кітая (КПК). У 1939-42 група патрыятычна настроеных князёў на чале з Дэмчыг Донравам, абапіраючыся на дапамогу Японіі, стварыла на часткі тэрыторыі «Мангольскую аўтаномную дзяржаву» — Мэнцзян. У 1945-46 пасля вызвалення войскамі СССР і МНР Унутранай Манголіі ад японцаў там узніклі розныя палітычныя рухі, якія выступалі за поўную незалежнасць, далучэнне да МНР або за шырокую аўтаномію ў складзе Кітая.

Кіраўніцтва КПК на чале з Мао Цзэдунам у сакавіку 1946 распусціла НРП і 23 красавіка 1947 склікала аб’яднаўчы з’езд народных прадстаўнікоў заходняй і ўсходняй частак Унутранай Манголіі, які 1 мая 1947 абвясціў стварэнне аўтаномнага раёна Унутраная Мангонія.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People’s Republic of China

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Унутраная Манголія
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара