wd wp Пошук:

Мэнцзян

Мэнцзянмарыянеткавая дзяржава (фармальна — рэспубліка), утвораная японскай ваеннай адміністрацыяй на тэрыторыі цэнтральнай часткі Унутранай Манголіі (правінцыі Чахар, Жэхэ і Суйюань), якая была акупавана Японіяй у ходзе вайны з Кітаем (1937—1945). Сталіца Мэнцзяна знаходзілася ў Калгане.

Апісанне

На чале дзяржавы, што займала ў перыяд сваёй найбольшай экспансіі 506 800 км², у якасці прэзідэнта быў пастаўлены князь Дэ Ван Дэмчыгданроў, чынгізід, буйны землеўласнік. Насельніцтва складала каля 5,5 млн чалавек, прыкладна 80% з якіх, нягледзячы на назву дзяржавы, былі этнічнымі ханьцамі. Мэнцзян існаваў у перыяд з 1936 года па 1945 год і фактычна кантраляваўся Японіяй.

Мэнцзян быў ліквідаваны ў ходзе савецка-японскай вайны з разгромам Квантунскай арміі і вызваленнем адпаведнай тэрыторыі савецкай арміяй і войскамі МНР. У 1949 тэрыторыя Мэнцзяна ўвайшла ў склад Кітайскай народнай рэспублікі ў якасці аўтаномнага раёна.

Заснаванне аўтаноміі

Кантралюючы з 1934 года частку Унутранай Манголіі, у 19351936 гадах японцы справакавалі па ўсёй яе тэрыторыі сепаратысцкія выступы мясцовых традыцыйных палітычных лідараў («феадалаў»), чаму спрыяў той факт, што ў красавіку 1934 года саслабелы Кітай, які акупаваў Унутраную Манголію, падаў ёй статус аўтаноміі.

Мангольскі князь Дэ Ван, які арыентаваўся ў сваіх перавагах на Японію, заняў пост старшыні аўтаномнага Хэбэй-Чахарскага Палітычнага савета і пачаў фармаванне мангольскай арміі. 22 снежня 1935 года (паводле іншых дадзеных 27 мая 1936 года) ён абвясціў незалежнасць Унутранай Манголіі, а ўжо да 12 мая 1936 года ў Цзябусу ім з дапамогай японцаў была сфармавана адміністрацыя — Мангольскі вайсковы ўрад.

28 чэрвеня 1936 года ёю быў, у прыватнасці, прыняты першы дзяржаўны сцяг Мэнцзяна. Пасля ўзяцця стаўкі Дэ Вана ў Байлінмяа кітайскімі войскамі генерала Фэ Цзоі месцам знаходжання ўрада незалежнай Унутранай Манголіі быў вызначаны Чжанбэй (англ.: Chang Pei), рэзідэнцыя князя Дэ Вана недалёка ад Чжанцзякоу (Калгана). Фактычна пад яго бесперапынным кіраваннем знаходзілася толькі тэрыторыя, што прылягала да сталіцы і Хух-Хота, астатнія раёны перыядычна аказваліся па-за нармальным кантролем з-за змены ліній франтоў з гаміньданаўцамі, камуністамі і канкуруючымі сепаратысцкімі групоўкамі.

22 лістапада наступнага 1937 года Дэ Ван, знаходзячыся на чале «100 уплывовых людзей», абвясціў «поўную незалежнасць ад Кітая» — і вайсковая ўлада была ператворана ў фармальна грамадзянскае Аўтаномны ўрад Аб’яднаных мангольскіх аймакаў. 8 снежня 1937 года Дэ Ван як старшыня федэрацыі, кіраўнік урада і галоўнакамандуючы мангольскага войска падпісаў пагадненне пра супрацу і ўзаемадапамогу з суседняй Маньчжоу-Го. Аналагічныя органы ўлады ствараліся японцамі па гэтай мадэлі на роўні правінцый і нават частак правінцый амаль ва ўсіх акупаваных імі землях Кітая.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1939 годзе
Марыянеткавыя дзяржавы Другой сусветнай вайны
Мангольскія дзяржавы
Зніклі ў 1945 годзе
Дзяржавы ў гісторыі Кітая
Япона-кітайская вайна (1937—1945)
Унутраная Манголія
Кітайскі калабарацыянізм
Дзяржавы ў гісторыі Японіі