wd wp Пошук:

Улаф Пальмэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пальмэ. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Свен Улаф Ёакім Пальмэ (шведск.: Sven Olof Joachim Palme, больш вядомы як Улаф Пальмэ, 30 студзеня 1927, Стакгольм — 28 лютага 1986, Стакгольм) — шведскі палітык, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі з 1969 па 1986 і двойчы прэм’ер-міністр Швецыі (з 14 кастрычніка 1969 года да 8 кастрычніка 1976 і з 8 кастрычніка 1982 г. да 28 лютага 1986).

Сацыяльная і палітычная біяграфія

Скончыў Стакгольмскі ўніверсітэт у 1951 годзе. Прайшоў службу ў войску Швецыі. Па адукацыі — юрыст і эканаміст; навучаўся ў Швецыі і ЗША.

З жніўня 1944 года журналіст у цэнтральным органе Кансерватыўнай партыі газеце «Svenska Dagbladet» («Шведская дзённая газета»).

Член Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі з 1949 года. Актыўна ўдзельнічаў у Шведскім моладзевым руху. У 1953 годзе становіцца сакратаром тагачаснага прэм’ер-міністра Тагэ Эрландэра. У 1958 годзе абіраецца ў рыксдаг. У 60-я гады займаў шэраг урадавых пасадаў: міністра без партфеля (1963—1965), міністра транспарту (1965—1967), міністра асветы і культуры (1967—1969). У 1969 годзе абіраецца старшынёй СДРПШ.

У 19691976 гады прэм’ер-міністр Швецыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрландэра, выступаў за спыненне вайны ЗША у В’етнаме.

У 19791980 гадах старшыня Паўночнага савета.

З верасня 1980 года ўзначальваў створаную ім міжнародную няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраенні і бяспецы» («Камісія Пальмэ»), якая распрацавала прапановы па стварэнні бяз’ядзернай зоны ў Цэнтральнай Еўропе і шэраг іншых рэкамендацый для ААН.

З 1982 года зноў прэм’ер-міністр Швецыі.

Забойства

28 лютага 1986 года Улаф Пальмэ быў забіты на цэнтральнай вуліцы Стакгольма Свеавэген. У гэты дзень Пальмэ са сваёй жонкай Лісбет вярталіся позна ўвечары з кінатэатра «Гранд», размешчанага ў старым горадзе. Пры іх не было целаахоўнікаў, бо Пальме любіў хадзіць па горадзе без іх. Калі яны падышлі да скрыжавання з вуліцай Тунэльгатан, да іх падышоў мужчына, які двойчы стрэліў, як зараз ужо дакладна ўстаноўлена следствам, з рэвальвера маркі «Сміт-Весан». Гэтае забойства да гэтага часу не раскрыта, і з’яўляецца адным з самых вялікіх загадак сучаснай Швецыі, нараўне са справай Атласкага вампіра.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 S Olof J Palme — 1917.
  3. Svea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/8 (1895-1927), bildid: 00025513_00072 — С. 68. Праверана 17 мая 2018.
  4. 19270130-0499 Palme, Sven Olof Joachim // Swedish death index Праверана 17 мая 2018.
  5. https://www.svt.se/nyheter/inrikes/nar-mordades-olof-palme
  6. Gravsten #3752 Sven Olof Joachim PalmeSveriges släktforskarförbund. Праверана 7 мая 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нераскрытыя забойствы
Катэгорыя·Міністры адукацыі Швецыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Швецыі
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэпутаты Рыксдага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Асобы