wd wp Пошук:

Лісбет Пальмэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пальмэ. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ганна Лісбет Крысціна Пальмэ, народжаная Бек-Фрыс (шведск.: Anna Lisbeth Christina Palme; 14 сакавіка 1931 — 18 кастрычніка 2018) — шведскі дзіцячы псіхолаг, старшыня ЮНІСЕФ і жонка шведскага прэм’ер-міністра Улафа Пальмэ да ягонага забойства ў 1986 годзе.

Біяграфія

Ранняе жыццё і вучоба

Ганна Лісбет Крысціна Бек-Фрыс нарадзілася ў інжынера-будаўніка і барона Крысціяна Бек-Фрыс і яго жонкі Ганны-Лізы.[5] Пасля заканчэння ў 1950 годзе Nya Elementarskolan för flickor (Новая пачатковая школа для дзяўчынак), школа Ганны Альстром, у Стакгольме, яна вучылася ў Стакгольмскім універсітэце, які скончыла летам 1955 года.[6]

Кар’ера

Пальмэ працавала дзіцячым псіхолагам і на працягу пэўнага перыяду працавала ў Савеце акругі Стакгольм, а потым у сацыяльным аддзеле графства Стакгольм.[7]

Яна была старшынёй шведскага камітэта ЮНІСЕФ у перыяд з 1987 па 1999 год[8] і на гэтай пасадзе праводзіла агітацыю супраць сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей.[9] Яна стала міжнароднай старшынёй ЮНІСЕФ у перыяд з 1990 па 1991 год.[10]

Пальмэ была членам камітэта Арганізацыі афрыканскага адзінства па расследаванні генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.[11]

У 1993 годзе Лісбет Пальмэ была ўзнагароджана медалём Яго Вялікасці Караля Швецыі, а таксама была афіцэрам Ордэна Бернарда О’Хігінса.

Асабістае жыццё

Лісбет выйшла замуж за палітыка Улафа Пальмэ 9 чэрвеня 1956 года. Пазней ён стаў прэм’ер-міністрам Швецыі; спачатку паміж 1969 і 1976, і зноў паміж 1982 і 1986.[12] Разам у іх нарадзілася тры сыны: Ёакім, Мартэн і Маціас.[13] Пара была ў шлюбе амаль 30 гадоў, пакуль Улаф Пальмэ ня быў забіты ў 1986 годзе.

Лісбет Пальмэ была відавочцай забойства свайго мужа ў ноч на 28 лютага 1986 года.[14] Падчас судовага разбору яна назвала Крыстэра Петэрсана вінаватым у забойстве. Па словах прысутнага дэтэктыва, яна таксама зрабіла заўвагі, відавочна, што Петэрсан быў алкаголікам.[15][16] Некаторыя тлумачылі каментары так, быццам ёй паведамілі, што падазраваны быў алкаголікам і наркаманам. Некалькі экспертаў паказвалі на магчымасць таго, што Лісбет Пальмэ магла вызначыць не таго чалавека.[17] У выніку суд апраўдаў Петэрсана.

Лісбет і Улоф Пальмэ на мядовым месяцы ў 1956 годзе

Смерць

Пальмэ памерла 18 кастрычніка 2018 года, некаторы час пакутуючы ад невызначанай хваробы.[18] Ёй было 87.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Anna Lisbeth Christina Palme Праверана 2 ліпеня 2020.
  2. Lisbeth Palme har avlidit Праверана 2 ліпеня 2020.
  3. svt.seSveriges Television. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  4. Lisbeth Palme // (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2020.
  5. “Palme, S Olof J” (in sv). Palme, S Olof J. http://runeberg.org/vemardet/1981/0842.html.
  6. Bilden Palme helst hade sluppit vara med på(шведск.) . Svenska Dagbladet.
  7. Stefan Löfven: ‘Hade många fina samtal med Lisbeth Palme’(шведск.) . Sveriges Television (18 кастрычніка 2018).
  8. Lisbet Palme var en orädd och kraftfull förespråkare för barns rätt(шведск.) . UNICEF Sveriges blog (18 кастрычніка 2016).
  9. Sexual Exploitation Is Up, Experts Say (нявызн.) (12 June 1996). Праверана 1 красавіка 2021. Архівавана 20 кастрычніка 2012.
  10. Lisbet Palme, widow of murdered Swedish PM, dies aged 87 (нявызн.) (18 кастрычніка 2018).«Lisbet Palme, widow of murdered Swedish PM, dies aged 87». The Local. 18 October 2018.
  11. Africans say UN must pay for genocide (нявызн.), The Guardian .
  12. Who Murdered Olof Palme? (нявызн.). Observer.
  13. Sönerna: “Olof Palme var en gladlynt och positiv person”(шведск.) . Dagens Nyheter.
  14. Who Murdered Olof Palme? (нявызн.). Observer.«Who Murdered Olof Palme?». Observer. 16 November 2016.
  15. LEDARE: Lisbet Palme har skäl att vara kritisk(шведск.) . Aftonbladet.
  16. Reports: Widow of slain former Swedish PM Olof Palme dies (нявызн.). The Miami Herald.
  17. Palmeexpert: Lisbet hade fel i vittnesmålet(шведск.) . Aftonbladet.
  18. Reports: Widow of slain former Swedish PM Olof Palme dies (нявызн.). The Miami Herald (18 кастрычніка 2018).«Reports: Widow of slain former Swedish PM Olof Palme dies». The Miami Herald. 18 October 2018.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Шведская арыстакратыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Постаці Стакгольма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме