wd wp Пошук:

Уладзіслаў Аляксандравіч Яцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яцкевіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Яцкевіч (нар. 29 верасня 1998) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дзе займаўся да 12 гадоў. Пазней быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», выступаў за юнацкія каманды клуба. У 2015 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», за якую стаў гуляць у Першай лізе, пераважна выходзячы на замену. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[3]. У сезоне 2017 замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў смаргонцаў.

З пачатку 2018 года трэніраваўся ў складзе «Баранавічаў», з трэнерам гэтага клуба Іванам Крутавым працаваў у салігорскім «Шахцёры». У лютым 2018 года падпісаў кантракт з баранавіцкім клубам[4], аднак ужо ў ліпені таго ж года вярнуўся ў «Смаргонь»[5].

У ліпені 2019 года стала вядома, што Уладзіслаў пакідае смаргонскі клуб і працягне кар’еру ў гродзенскім «Нёмане»[6]. У жніўні афіцыйна перайшоў у гродзенскі клуб, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:1). Выступаў пераважна за дубль гродзенцаў, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.

У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8]. Стаў трывалым іграком стартавага складу, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9].

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»[10]. З лютага знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», які ў сакавіку арандаваў абаронцу[11].

Міжнародная кар’ера

8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015Д2СмаргоньБеларусь100
2016Д2СмаргоньБеларусь80
2017Д2СмаргоньБеларусь283
2018 (1)Д2БаранавічыБеларусь90
2018 (2)Д2СмаргоньБеларусь70
2019 (1)Д2СмаргоньБеларусь110
2019 (2)Д1НёманБеларусь60
2020Д1НёманБеларусь60
2021Д1СмаргоньБеларусь261

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі

  1. Vladislav Yatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 http://sfc-slutsk.by/person/397
  3. Яцкевич и Гончарук продлили контракты со «Сморгонью»
  4. ФК «Барановичи» подписал контракты с атакующим полузащитником и нападающим Архівавана 1 жніўня 2021.
  5. Яцкевич вернулся в “Сморгонь”
  6. Владислав Яцкевич перешел из “Сморгони” в “Неман”
  7. “Неман” объявил о подписании контракта с хавбеком молодежной сборной Беларуси
  8. “Сморгонь” арендовала у “Немана” Владислава Яцкевича
  9. Семь арендованных игроков покидают “Сморгонь”
  10. В “Немане” и брестском “Динамо”, которые сыграли вничью, ряд игроков на просмотре
  11. “Слуцк” арендовал Яцкевича у “Немана”
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы