wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Несцярук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Несцярук. Уладзімір Сцяпанавіч Несцярук (16 лютага 1900, в. Бушмічы, Брэсцкі павет, Расійская імперыя5 лістапада 1991, Сімферопаль) — ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай, савецка-фінляндскай (1939—1940) і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнант артылерыі (1944).

Біяграфія

Уладзімір Несцярук у сакавіку 1918 года ўступіў у рады Рабоча-сялянскай чырвонай арміі. Быў накіраваны ў Сахараўскі партызанскі атрад, у складзе якога чырвонаармейцам, потым камандзірам узвода прымаў удзел у баявых дзеяннях на Усходнім фронце.

У студзені 1919 года Уладзімір Несцярук быў прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода коннай сотні пры Харкаўскім надзвычайным камітэце, у ліпені — на пасаду камандзіра ўзвода ў складзе Мусульманскага палка. У лютым 1920 года з’яўляецца справаводам інжынернага палка 22-й стралковай дывізіі 9-й арміі Каўказскага фронта, якая вяла баявыя дзеянні ў раёне станіц Азоўская і Ільінская пад Новарасійскам.

У ліпені 1920 года накіраваны на вучобу на Краснадарскія камандныя курсы, пасля заканчэння якіх у маі 1922 года атрымаў пасаду камандзіра ўзвода гаўбічнага артылерыйскага дывізіёна 36-й стралковай дывізіі. З лістапада 1923 года быў камандзірам узвода гаўбічнай артылерыйскай батарэі 84-га лёгкага артылерыйскага палка.

У кастрычніку 1925 года быў накіраваны на вучобу на артылерыйскія курсы ўдасканальвання каманднага саставу, пасля якіх з 1927 года служыў у 84-м артылерыйскім палку Маскоўскай ваеннай акругі камандзірам батарэі, начальнікам палкавой школы і камандзірам дывізіёна.

З верасня 1931 года па май 1936 года вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Па яе заканчэнні быў назначаны на пасаду памочніка начальніка 1-га аддзялення 1-га аддзела штаба Ленінградскай ваеннай акругі, а ў жніўні 1939 года — начальнікам артылерыі 168-й стралковай дывізіі. Прымаў удзел у баявых дзеяннях савецка-фінляндскай вайны (1939—1940).

У маі 1940 года быў прызначаны на пасаду начальніка артылерыі 56-га стралковага корпуса, а ў сакавіку 1941 года — на пасаду начальніка артылерыі 7-й арміі. У гэтым жа годзе ён скончыў вышэйшыя акадэмічныя курсы пры акадэміі Генштаба.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у абарончых баявых дзеяннях на Карэльскім фронце. 3 мая 1942 года яму прысвоілі званне генерал-маёра артылерыі. З 1943 года — на пасадзе намесніка камандуючага артылерыяй Бранскага фронта, з ліпеня 1943 года — камандуючы артылерыяй 3-й ударнай арміі, з сакавіка 1944 года — камандуючы артылерыяй 1-й ударнай арміі, з кастрычніка 1944 года — камандуючы артылерыяй 10-й гвардзейскай арміі. Знаходзячыся на гэтых пасадах, У. С. Несцярук прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Невельскай і Рыжскай наступальных аперацый, а таксама ў блакадзе групоўкі ворага ў Курляндыі (заходняя частка Латвіі). 22 жніўня 1944 года яму было прысвоена званне генерал-лейтэнанта артылерыі.

27 студзеня 1945 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 2-га артылерыйскага корпуса прарыву і прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Балатонскай абарончай (6-15 сакавіка 1945 года) і Венскай наступальнай (16 сакавіка — 15 красавіка 1945 года) аперацый.

У верасні 1946 года У. С. Несцярук прызначаны намеснікам камандуючага артылерыяй Беларускай ваеннай акругі, а ў сакавіку 1949 года — камандуючым артылерыяй Таўрычаскай ваеннай акругі.

3 студзеня 1956 года генерал-лейтэнант У. С. Несцярук выйшаў у запас.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Багдана Хмяльніцкага І ступені, ордэнам Кутузава ІІ ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Сімферопалі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак