wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Адашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адашкевіч. Уладзімір Сцяпанавіч Адашкевіч (нар. 11 лістапада 1949, в. Казлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. Кандыдат сацыялагічных навук.

Біяграфія

Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (вучоны аграном), Мінскую вышэйшую партыйную школу, Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Куйбышава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Працаваў старшынёй калгаса «Звязда», калгаса «Зара» Слаўгарадскага раёна, першым намеснікам старшыні Слаўгарадскага райвыканкама — старшынёй раённага аграпрамысловага аб’яднання. Займаў пасады намесніка загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Магілёўскага абкама КПБ, першага сакратара Касцюковіцкага райкама КПБ, старшыні Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў і Касцюковіцкага райвыканкама, першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, намесніка дырэктара па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, старшыні Аршанскага райвыканкама Віцебскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра[2].

Зноскі

  1. АДАШКЕВИЧ ВЛАДИМИР СТЕПАНОВИЧ(недаступная спасылка)
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кандыдаты сацыялагічных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Старшыні Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы