wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Ванееў

Уладзімір Рыгоравіч Ванееў (6 жніўня 1896, в. Шчыпічоўшчына, Кацельніцкі раён, Вяцкая губерня — 12 кастрычніка 1941) — адзін з арганізатараў падпольнай барацьбы і партызанскага руху ў Беларусі, дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1].

Біяграфія

Упершыню трапіў на фронт падчас першай сусветнай у 1915 годзе, ваяваў на Заходнім фронце[1]. На сабе адчуў усе нягоды вайны, захапіўся ідэямі марксізму, трапіў у спіс «палітычна ненадзейных» байцоў. У лютым 1917 года ў акопах пад Бабруйскам ён даведаўся аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі і з гэтага моманту актыўна ўключыўся ў палітычнае жыццё краіны. Вёў сярод салдат актыўную прапаганду ідэй бальшавізму. У пачатку 1918 года ўступіў у партыю, удзельнічаў у грамадзянскай вайне[1].

У 1921 годзе вяртаецца ў родную вёску і арганізоўвае там камуністычную ячэйку з парабкаў і беднаты. Быў абраны старшынёй Кацельнічскага гарсавета. Паступіў у Прамысловую акадэмію у Маскве, але скончыць навучанне не атрымалася — у 1933 годзе яго прызначылі начальнікам палітаддзела саўгаса ў Заходне-Сібірскім краі.

Член ЦВК СССР у 1927-29. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года[1].

У 1937 годзе па распараджэнні ЦК ВКП(б) прызначаны на пасаду старшыні Мінскага гарадскога савета[1]. Многае зрабіў для добраўпарадкавання сталіцы, часта бываў на важных будаўнічых аб’ектах, у цэхах, бальніцах і школах . У гэтым жа годзе становіцца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Кіруе будаўніцтвам абарончых рубяжоў і ваенных прадпрыемстваў. 28 ліпеня 1938 года прызначаны на пасаду наркама гандлю БССР[2], з сакавіка 1939 намеснік старшыні СНК БССР[1].

З сакавіка 1941 года — сакратар ЦК КП(б)Б[1]. Займаўся мабілізацыяй ваеннаслужачых, арганізацыяй эвакуацыі насельніцтва, вывазам у тыл дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцяў і абсталявання. Пасля таго як пад націскам фашыстаў давялося пакінуць Мінск, працягваў займацца гэтым у Магілёве, Віцебску, Гомелі.

Ванееў стаяў ля вытокаў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго рэкамендацый у тыл праціўніка былі адпраўленыя будучыя буйныя арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху: Корж, Бумажкоў, Маркаў, Шмыроў, Кляшчоў[3] і многія іншыя.

23 ліпеня 1941 года быў прызначаны брыгадным камісарам, членам Ваеннага савета 19-й арміі(руск.) бел. Заходняга фронту[1] і ўдзельнічаў у абарончых баях пад Віцебскам, Смаленскам, Вязьмай. Трапіў у акружэнне. Пры прарыве варожага кольца быў на чале адной з ударных груп. 12 кастрычніка 1941 года, калі прарыў быў амаль завершаны, яго жыццё абарвалася — адважны камандзір загінуў у баі.

Узнагароды

16 верасня 1943 года за заслугі ў арганізацыі партызанскага руху ў Беларусі, гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, Уладзімір Ванееў пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць

Імем Уладзіміра Ванеева названы вуліца і плошча ў Мінску[1][4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Ванеев Владимир Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  2. Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.
  3. «Партией призванный», С.Родионов (руск.)
  4. Улица Ванеева на Официальный интернет-портале Минского горисполкома Архівавана 22 ліпеня 2015. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кацельніцкім павеце
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Народныя камісары гандлю БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Трэція сакратары ЦК КП(б)Б
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Вязьме