wd wp Пошук:

Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кляшчоў.

Аляксе́й Яўхі́мавіч Кляшчо́ў (12 лютага (25 лютага) 1905, в. Міхнавічы, Магілёўская губерня — 13 снежня 1968, г. Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета Міністраў БССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны (1944), генерал-маёр[3].

Біяграфія

Аляксей Яфімавіч Кляшчоў нарадзіўся 12 (25) лютага 1905 у вёсцы Міхнавічы Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці — беларус. З 1928 года Кляшчоў член УКП(б), а потым і КПСС. У 1924—27 гадах ён працаваў на пасадзе старшыні сельсавета.

Магіла Кляшчова на Новадзявочых могілках Масквы.

У 1927—29 гадах Кляшчоў служыў у Чырвонай Арміі. У 1930—39 гадах ён працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскай, Дрысенскай і Мехаўскай МТС у Беларускай ССР. З верасня 1939 года Аляксей начальнік зямельнага аддзела Пінскай вобласці Беларусі.

З ліпеня 1941 года Кляшчоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей быў у складзе Пінскага абласнога падпольнага партыйнага цэнтра, ствараў падпольныя партыйныя ячэйкі на акупаванай тэрыторыі, праводзіў арганізатарскую працу па аказанні супраціву нямецкім захопнікам.

З верасня 1942 года Кляшчоў — упаўнаважаны ЦК КП(б) Беларусі па Пінскай вобласці, а з 1943 года — сакратар Пінскага падпольнага абкама партыі.

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 Аляксею Яхімавічу Кляшчову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр» [3].

З 1944 года Кляшчоў на пасадзе першага сакратара Пінскага, а ў 1946—48 гадах і Полацкага абкамаў КП Беларусі. У 1948—53 гадах ён старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР [4].

У 1955—60 гадах — першы сакратар Какчатаўскага абкама КП Казахстана.

Кляшчоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га, 3-га і 5-га скліканняў. На 20-м з’ездзе КП(б) Беларусі ён абіраўся членам ЦК і быў членам Бюро ЦК КП(б) Беларусі ў 1948—53 гадах.

З 1961 года Кляшчоў выйшаў на пенсію.

Пасля выхаду на пенсію Аляксей жыў у Маскве. Аляксей Яфімавіч Кляшчоў памёр 13 снежня 1968 года. Ён быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках на ўчастку 7[3].

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Спасылкі

Зноскі

  1. Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 5 6 Клещёв Алексей Ефимович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  4. Кіраўнікі дзяржаў. // Беларусь (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Першыя сакратары Пінскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Першыя сакратары Полацкага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве