wd wp Пошук:

Віктар Васільевіч Ціхаміраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхаміраў. Віктар Васільевіч Ціхаміраў (нар. 28 красавіка 1958, г. Мінск, БССР, СССР) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Біяграфія

Ціхаміраў Віктар Васільевіч нарадзіўся 28 красавіка 1958 г. у г. Мінск. У 1975 годзе з медалём скончыў школу. У 1980 годзе скончыў з адзнакай фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, а ў 1984 годзе — аспірантуру пры кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара В. Г. Барышэўскага. У 1984—1986 гг. В. В. Ціхаміраў працаваў асістэнтам, малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам кафедры ядзернай фізікі БДУ; у 1986—1993 гг. — старшым і вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута ядзерных праблем БДУ. У 1993 годзе Віктар Васільевіч абараніў доктарскую дысертацыю. З 1993 года В. В. Ціхаміраў — загадчык лабараторыі ядзернай і космамікрафізікі Інстытута ядзерных праблем БДУ; адначасова з 1995 г. выкладае на кафедры ядзернай фізікі БДУ.

Навуковая дзейнасць

У 1982 г. сумесна з У. Р. Барышэўскім прадказаў эфект магнітатармознага з’яўлення электрон-пазітронных пар гама-квантамі высокіх энергій ў крышталях, неўзабаве выяўлены ў Еўрапейскім цэнтры ядзерных даследаванняў (ЦЕРН). У 1987 г. В. В. Ціхаміраў першым даў інтэрпрэтацыю знойдзенага ў ЦЕРН эфекту анамальнага росту інтэнсіўнасці выпраменьвання электронаў высокіх энергій ў тонкім крышталі крэмнію. У 2007 г. прадказаў эфект шматразовага адлюстравання часціц плоскасцямі аднаго крышталя, неўзабаве выяўлены ў CERN. В. В. Ціхаміраў таксама прадказаў:

Акрамя гэтага Віктар Васільевіч удзельнічаў у працах па маніторынгу ядзерных боепрыпасаў, даследаванню магчымасці лазернага падзелу ізатопаў і праблемы стварэння аб’ёмнага лазера на свабодных электронах. Прафесар кіраваў распрацоўкай схемы паспяхова праведзенага першага эксперыменту па назіранні вуглавога размеркавання гама-квантаў, якія ўтвараюцца пры распадзе пазітронія ў магнітным полі, распрацаваў схемы эксперыментаў па рэалізацыі метаду лазернага паскарэння ў магнітным полі і назіранні незахавання прасторавай цотнасці ва ўзаемадзеянні палярызаванага атамнага пучка з электрамагнітнай хваляй. В. В. Ціхаміраў ўдзельнічае ў распрацоўках магутных генератараў электрамагнітнага выпраменьвання. Сумесна з супрацоўнікамі лабараторыі распрацаваў тэарэтычныя асновы і матэматычныя мадэлі апісання працы магнітакумулятыўных генератараў і прылад пераўтварэння энергіі, а таксама аптымізаваў шэраг іх канструкцый. Навуковец кіруе навукова-даследчай працай студэнтаў і аспірантаў на кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ, падрыхтаваў двух кандыдатаў навук, распрацаваў спецкурсы па фізіцы ядра, ядзерных рэакцый, ядзернай астрафізіцы, кінэтыцы фізічных і хімічных з’яў і працэсаў, кінэтыцы і дынаміцы ядзерных рэактараў.

Узнагароды і прэміі

Асноўныя публікацыі

  1. Tikhomirov V.V. The position of the peak in the spectrum of 150 GeV electron energy losses in a thin Germanium crystal is proposed to be determined by radiation cooling. Phys. Lett. A. 1987. Vol. 125, № 8. P.411-415.
  2. Барышевский В. Г., Тихомиров В. В. Радиационные процессы магнитотормозного типа в крис-таллах и сопровождающие их поляризационные явления. Усп. физ. наук. 1989. Т. 159, № 3. С.529-564.
  3. Tikhomirov V.V. Electron-Spin Precession in a Plane Electromagnetic Wave. Phys. Rev. Lett. 2001. Vol. 87. № 18. 181801(1-4).
  4. Tikhomirov V.V., Multiple Volume Reflection from Different Planes Inside One Bent Crystal Phys. Lett. B. 2007. Vol. 655. № 5-6. P. 217—222.
  5. Bandiera L., V. Tikhomirov V.V. Investigation of the electromagnetic radiation emitted by sub-GeV electrons in a bent crystal. Phys. Rev. Lett. 2015. Vol. 115. № 2. 025504(1-5).

Віктар Васільевіч Ціхаміраў з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац, апублікаваных у Physical Review Letters, Physical Review, Physics Letters, Поспехі фізічных навук, ЖЭТФ, Лістах ЖЭТФ, ЯФ, ЖТФ, Journal of Physics, Journal of Applied Physics, Nuclear Instruments and Methods, Весніку БДУ, Дакладах і Вестках НАН РБ і інш.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»