wd wp Пошук:

Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бядуля. Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (24 мая 1927, в. Падомша, Брэсцкі павет — 30 ліпеня 2017) — старшыня калгаса «Савецкая Беларусь», двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987)[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).

Біяграфія

Нарадзіўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша, у гміне Дзмітровічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі (зараз Камянецкі раён Беларусі).

У 1945—1951 гадах служыў у Савецкай Арміі.

Скончыў 2-гадовы эканамічны факультэт пры Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадарскі “Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі)”). Працаваў у камсамольскіх органах Брэста — 2-і сакратар гаркама ЛКСМБ (1951—1955), потым намеснікам старшыні калгаса ім. Молатава (Камянецкі раён).

21 лютага 1956 года на агульным сходзе яго абралі старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці[2]. З 2006 года — ганаровы старшыня калгаса (пасля сельскагаспадарчага кааператыва) «Савецкая Беларусь». У сакавіку 2006 г. быў звольнены, што для многіх было нечаканым. Сам Уладзімір Лявонцьевіч, пракаментаваў журналістам сваю адстаўку так: «Я ім даўно ўжо нязручны быў»[3]. 18 мая 2017 года, рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў У. Бядулю было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна» за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, высокія дасягненні ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці.

Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК Партыі камуністаў беларускай (1990—1991). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1985—1990), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII-га склікання (1995—1996). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе з’яўляўся членам Камісіі па рэгіянальнай палітыцы.

Узнагароды і званні

Памяць

У горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці ўсталяваны бронзавы бюст У. Л. Бядулі.

У 1985 годзе зняты дакументальны фільм «Здравствуйте, это Бедуля говорит» (рэжысёр М. Галдоўская)[4][5], у 2007 годзе — дакументальны фільм «Владимир Бедуля» (рэжысёр А. Алай). Прэм’ера фільму «Владимир Бедуля» адбылася ў «Доме кіно» (Мінск) у маі 2007.

Зноскі

  1. 1 2 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 29. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 1 2 3 Бедуля Владимир Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  3. Памёр 90-гадовы Уладзімір Бядуля
  4. Голдовская Марина Евсеевна Архівавана 27 лістапада 2011. — Эл.ресурс russiancinema.ru (руск.)
  5. Голдовская М. Женщина с киноаппаратом // Искусство кино, 1991, № 6. С. 70-77. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Камянецкага раёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання