wd wp Пошук:

Уладзімір Леанідавіч Клюня

Уладзімір Леанідавіч Клюня (нар. 24 мая 1954 года ў Вялікіх Якентанах Астравецкага р-на) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі

У 1970 годзе паступіў і ў 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 1975-1979 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры палітічнай эканоміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Палітычная эканомія» абараніў у 1981 годе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Пашыранае ўзнаўленне асноўных вытворчых фондаў як найважнейшая ўмова змены характару сельскагаспадарчай працы». У 1986 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР надала яму навуковае званне дацэнта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» абараніў 17 лютага 2000 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Эканамічныя праблемы развіцця аграпрамысловага комплексу ва ўмовах пераходнай эканомікі». У 2001 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала яму навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1979-2019 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1991 года на працягу амаль трыццаці год кіраваў кафедрай эканамічнай тэорыі БДУ. У 2000-х гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце БДУ, адказнага за гуманітарныя спецыяльнасці. Пасля таго, як у БДУ расфармавалі кафедру эканамічнай тэорыі, перайшоў на працу ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе дагэтуль займае пасаду прафесара кафедры эканомікі.

Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць у асноўным накіравана на тэарэтычную распрацоўку праблем функцыянавання аграпрамысловага комплексу Беларусі, аграпрамысловых сістэм замежных краін. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку каля двух дзясяткаў манаграфій. Асабіста і ў суаўтарстве апублікаваў больш за 20 навучальных дапаможнікаў, 12 з якіх з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук. У 2001-2015 гадах з’яўляўся старшынёй савета па абароне дысертацый па эканамічных навуках пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Узнагароды

Граматы

Ордэны і медалі

Іншае

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эканамісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў