wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Старчакоў

Уладзімір Васільевіч Старчакоў (20 сакавіка 1911 г., в. Рочань, цяпер Харкаўская вобласць, Украіна — 6 студзеня 1968, Брэст) — беларускі і ўкраінскі мастак.

Біяграфія

Вучыўся ў 19301936 гадах у Харкаўскім мастацкім інстытуце у С. М. Прохарава, М. Я. Козіка, А. Г. Пятрыцкага. Экспанент выставак з 1935 г. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Харкаве, Варонежы, Яраслаўлі, Брэсце[1]. З 1950 г. займаўся станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісам, мастацкім афармленнем інтэр’ераў адміністрацыйных будынкаў і музеяў.

З 1951 года жыў у Брэсце[2]. З 1960 года член Беларускага саюза мастакоў[3].

Памёр 6 студзеня 1968 года ў Брэсце[4]. Пахаваны на Трышынскіх могілках[5].

Творчасць

Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, сцэнаграфіі і афарміцельскім мастацтве[6]. Удзельнічаў у стварэнні экспазіцыі музея Брэсцкай крэпасці[1]. Аўтар дыярамы ў Брэсцкім краязнаўчым музеі «Белавежская пушча» (1957), іншыя карціны; «Старыя гнёзды», «Сакавіцкае сонца», «Валуны»[2].

Творы знаходзяцца ў музеях Мінска, Брэста, Баранавічаў, Пінска[7].

Зноскі

  1. 1 2 «И дольше века…» Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў
  2. 1 2 В. Леонюк. Словник Берестейщини. — Львів : Видавнича фірма «Афіша», 2010. 248 с.
  3. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
  4. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
  5. Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
  6. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
  7. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага мастацкага інстытута
Катэгорыя·Пахаваныя на Трышынскіх могілках
Катэгорыя·Мастакі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта