wd wp Пошук:

Уладзімір Анатолевіч Шчэрба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчэрба. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Шчэрба (нар. 1 красавіка 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў Мінску, але хутка перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе дарос да іграка асновы. Сезон 2011 правёў у Расіі ў складзе арэнбургскага «Газавіка», пасля чаго вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў склад магілёўскага «Дняпра».

У лютым 2013 года зноў стаў іграком брэсцкага «Дынама». Здолеў замацавацца ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы (часам левага абаронцы).

Сезон 2014 пачаў у якасці правага абаронцы. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны» (12 красавіка) на 28-й хвіліне атрымаў чырвоную картку з-за сутыкнення з Яраславым Багуновым[2]. Выдаленне і пенальці выклікалі незадавальненне іншых ігракоў, у выніку быў выдалены таксама і Сяргей Кандрацьеў, пасля чаго брэсцкі клуб удзевяцёх разгромна саступіў 0:7, а Шчэрба атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю. Пасля вяртання зноў стаў гуляць правага абаронцу, але часам выступаў на левым фланзе і ў паўабароне.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У сезоне 2015 стаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасці флангавага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў Брэст[4].

У студзені 2016 накіраваўся ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[5]. У складзе аўтазаводцаў стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[6]. У першай палове сезона 2017 рэдка з’яўляўся на полі, пазней стаў часцей гуляць у аснове. У лістападзе 2017 года падпісаў новы аднагадовы кантракт з «аўтазаводцамі»[7]. У 2018 і першай палове 2019 гадоў звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, другую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У 2020 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з ліпеня стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[10].

Дасягненні

Зноскі

  1. Vladimir Shcherbo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Владимир Щербо: Богунов — мой любимый актер после Джимма Керри
  3. Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским “Динамо”
  4. Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское “Динамо”
  5. Антон Голенков и Владимир Щербо пополнили ряды “Торпедо-БелАЗ”
  6. Владимир Щербо продлил контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  7. Павловец и Щербо продолжат выступать за жодинское “Торпедо-БелАЗ”
  8. Алисейко и Щербо покинули “Торпедо-БелАЗ”
  9. Футбол. Защитник Владимир Щербо подписал контракт с брестским “Динамо”
  10. Брестское “Динамо” продлило контракты с четырьмя футболистами
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы