wd wp Пошук:

Уздзянка

Уздзя́нка, Жэсць, Жыццё[1] — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 57 км. Плошча вадазбору 334 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.

Асноўны прыток — Алёхаўка.

Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Віцкаўшчына Дзяржынскага раёна, цячэ па Стаўбцоўскай раўніне, праз горад Узда, упадае ва Усу за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сямёнавічы Уздзенскага раёна. У верхнім цячэнні называецца Жэсць. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, яе шырыня 400—600 м. Да вёскі Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункта за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Аляксандрова да вёскі Чурылава. Каля вёскі Краснае магчымы пераліў у ручай без назвы. Каля вёсак Дабрынёва і Узрэчча на рацэ сажалка.

На рацэ горад Узда.

Зноскі

  1. БелЭн, 2003

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Басейн Усы (верхні прыток Нёмана)
Катэгорыя·Рэкі Дзяржынскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Уздзенскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта