wd wp Пошук:

Геаграфія Уганды

Касмічны здымак Уганды

На поўначы мяжуе з Суданам, на ўсходзе — з Кеніяй, на поўдні — з Танзаніяй і Руандай, на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, працягласць межаў з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга — 765 км, Кеніяй — 933 км, Руандай — 169 км, Суданам — 435 км, Танзаніяй — 396 км.

На тэрыторыі Уганды знаходзяцца возера Джордж і возера К’ёга, а таксама часткова возера Вікторыя, возера Альберт і возера Эдвард. Галоўная рака краіны — Ніл — працякае ад возера Вікторыя да суданскай мяжы. Тэрыторыя краіны мае даволі разнастайны рэльеф: ад горных плато да засушлівых нізін, ад шырокіх лясоў да балотаў. На паўднёвым-захадзе краіны размешчана горны ланцуг Рувензоры, дзе знаходзіцца найвышэйшая кропка краіны гара Маргарыта (5109 м). Вялікая частка паўднёвага рэгіёна пакрытая лясамі, на поўначы ж пераважае саванна.

Клімат краіны — трапічны.

Плошча агульная: 236.040 км.кв.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Уганда