wd wp Пошук:

Луганда

Луганда, або Ганда — мова сям’і банту, распаўсюджана пераважна ва Угандзе, у рэгіёне Буганда (ад назвы народа ганда). Акрамя прадстаўнікоў народа ганда, ёй валодаюць каля 100 000 прадстаўнікоў іншых этнасаў (1991, перапіс): у гэтай мовы больш за ўсё носьбітаў ва Угандзе, а як другая мова па распаўсюджанасці яна саступае толькі англійскай.

Моўная карта Уганды. Зялёным колерам пазначаны мовы банту

Пранікненне на тэрыторыі Уганды плямёнаў банту датуецца прыкладна першай паловай I тысячагоддзя н. э. Да XVI стагоддзя на тэрыторыі Буганды ўжо існавала цэнтралізаваная дзяржава. Актыўныя кантакты з еўрапейскімі і арабскімі гандлярамі і каланізатарамі адносяцца толькі да сярэдзіны XIX ст., тады ж пачалося і вывучэнне мовы луганда, якой займаліся ў першую чаргу місіянеры. З пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Уганды пачынае распаўсюджвацца суахілі, лінгва-франка Усходняй Афрыкі.

Пасля атрымання Угандай незалежнасці афіцыйнай мовай краіны стала англійская. Разглядалася таксама магчымасць надання гэтага статусу адной з мясцовых моў, пры гэтым двума асноўнымі кандыдатамі былі луганда і суахілі. Многія з тых, хто не належаў да народа ганда, былі супраць луганда. У рэшце рэшт пры Ідзі Аміне выбар быў зроблены на карысць суахілі, аднак у 1995 годзе гэтае рашэнне было адменена. У 2005 годзе парламент Уганды аднавіў суахілі ў якасці нацыянальнай мовы краіны; луганда застаецца прадметам выкладання ў школах Буганды; на ёй таксама вядзецца выкладанне ў пачатковай школе. Арфаграфія замацавана рашэннем канферэнцыі народа Гандв ў 1947 годзе.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Olupapula Olusooka

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Уганды
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Тонавыя мовы
Катэгорыя·Мовы банту