wd wp Пошук:

Увярэднік балотны

Увярэ́днік балотны[3] (Pedicularis palustris) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Назвы

Увярэднік балотны[3], прорва, ваўчкі, гніднік, падсаднік, ушывая трава, вашыная трава[3], тваражаўнік, зязюліна мыла[3], насаднік, завушніца[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[3] см. Корань тонкі. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае ў верхняй частцы, чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, часам амаль супраціўнае, перыстарассечанае, з зубчастым краем, апушанае. Сцябловае лісце сядзячае, прыкаранёвае — з кароткімі чаранкамі. Кветкі фіялетава-ружовыя, з 5 пялёсткамі. Суквецце — рэдкая гронка. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Канада). Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, алігатроф і мезатроф[4]. Расце па берагах вадаёмаў, на забалочаных лугах і балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Эстоніі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 Мытник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Увярэднік
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі