Напад тэрарыстаў на Парыж адбыўся позна ўвечар 13 лістапада 2015 года. Амаль адначасова мелі месца некалькі інцыдэнтаў: выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс» у Сен-Дэні, дзе праходзіў таварыскі матч паміж зборнымі Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Франсуа Аланд, растрэл наведвальнікаў рэстарана, а таксама бойня ў тэатры Батаклан. У выніку нападу загінула 129 чалавек[4][5], каля 100 чалавек былі захоплены ў закладнікі[6][7][8][9]. Гэтыя тэракты сталі найбуйнейшай па колькасці ахвяр за ўсю гісторыю Францыі[10].
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за напады назваўшы іх «11 верасня па-французску»[11]. Тэрарыст, затрыманы падчас штурму тэатра Батаклан, заявіў, што з’яўляецца даўнім прыхільнікам ІДІЛ[12].
Тэатр «Батаклан»
Рэстаран «Пеці Камбодж»
Стад дэ Франс
Форум-дэ-АльКарта нападаў тэрарыстаў
Увечар 13 лістапада з невялікай розніцай па часе былі здзейснены 6 нападаў у розных частках французскай сталіцы[8][13]. Яны былі скаардынаваны і смяротнікі дзейнічалі разам, хутчэй за ўсё, маючы зносіны па рацыі.
Агульная колькасць тэрарыстаў паводле звестак паліцыі складае 10 чалавек, 8 з якіх загінулі і двое знаходзяцца ў вышуку.
Раней таксама паведамлялася пра стральбу і выбухі каля камерцыйнага цэнтра Форум-дэ-Аль, размешчанага ў I акрузе Парыжа[7][14][15]. Інфармацыя не пацвердзілася.
Ахвярамі нападу на рэстаран «Пеці Камбодж» (Petit Cambodge) і на размешчаны ў будынку насупраць бар «Ле Карыльён» (Le Carillon), размешчаныя ў X акрузе Парыжа, сталі прынамсі 26 чалавек[16][17][7]. Напад здзейснены аўтамабіля, які праязджаў міма, у 21:20 па мясцовым часе. Загінулі не толькі кліенты прылеглых тэрас, але і пешаходы, якія праходзілі побач. Аўтамабіль скрыўся і знаходзіцца ў вышуку.
У 21:30 пояс смяротніка быў прыведзены ў дзеянне ў бары непадалёк ад стадыёна «Стад дэ Франс». 10 чалавек апроч тэрарыста загінулі на месцы [9]. Яшчэ тры выбухі прагучалі крыху пазней, паліцыя выявіла рэшткі целаў трох самазабойцаў. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, главы МЗС Францыі і Германіі Ларан Фабіус і Франк-Вальтэр Штайнмаер, якія прысутнічалі на стадыёне падчас таварыскага матчу паміж нацыянальнымі зборнымі Францыі і Германіі, былі экстрана эвакуіраваны[7]. Хоць футбольны матч не спынілі, гледачоў пачалі эвакуіраваць з трыбун ужо падчас гульні, тлумачачы гэта як «пажарную трывогу».
У 21:32 было здзейснена напад на наведвальнікаў у некалькіх кварталах на поўдзень ад вуліцы Аліберт, на тэрасе піцэрыі «Ла Каса Ностра» (La Casa Nostra), па вуліцы дэ ла Фантэн о Руа ў XI акрузе Парыжа. Сведкі бачылі чалавека, які страляў з аўтамата. Сведка апісвае прынамсі пяць целаў побач з ім[18][19].
Каля 21:38 на адкрытай тэрасе кафэ «Ла Бель Экіп» (La Belle Equipe) па вуліцы Шарон (XI акруга Парыжа) пачаўся аўтаматны агонь па наведвальніках. Загінула прынамсі 19 чалавек[19][18].
У 21:44 па мясцовым часе на бульвары Вальтэр, за 300 метраў ад «Батаклана», адбыўся выбух у выніку прывядзення ў дзеянне пояса шахіда. Пацярпелых няма, акрамя самога тэрарыста.
У 21:50 быў здзейснены напад на тэатр «Батаклан», размешчаны ў XI акрузе Парыжа, у момант выступлення ў ім амерыканскага рок-гурта Eagles of Death Metal. Паводле некаторых звестак, закладнікамі апынуліся прынамсі 60 чалавек[7][6]. Неўзабаве сілы спецпрызна Францыі правялі штурм[20] супраць 4 тэрарыстаўз шахідскімі паясамі. Спецпрызнаўцам удалося абясшкодзіць аднаго з тэрарыстаў, тым не менш трое іншых паспелі прывесці паясы ў дзеянне.
Паводле паведамленняў Reuters, у тэатры загінула звыш 100 чалавек,[21] паранена больш за 118[22]. Паводле паведамленняў CNN, са слоў сведак тэракту, тэрарысты выкрыквалі пры стральбе «Алах акбар» і вінавацілі закладнікаў ва ўмяшанні Францыі ў ваенны канфлікт у Сірыі[23].
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны, загадаў перакрыць граніцы і прывесці ўзброеныя сілы ў стан поўнай боегатоўнасці[7][15]. Упершыню з 1944 года ў Парыжы ўведзены каменданцкая гадзіна[24]. У краіне абвешчаны трохдзённая жалоба[25].
Парыжане запусцілі акцыю салідарнасці з пацярпелымі «Адкрытыя дзверы» (#PorteOuverte) — яе ўдзельнікі гатовыя падаць прытулак людзям, якія апынуліся ў зоне тэрактаў[26]. Таксісты бясплатна развозілі пасажыраў[27]. У Твітэры многімі артыстамі арганізавана кампанія сацыяльнай падтрымкі #PrayForParis.
У знак падтрымкі Францыі пасля тэрактаў славутасці па ўсім свеце пачалі падсвятляць колерамі французскага трыкалора. Сіне-бела-чырвоным падсветлены Сусветны гандлёвы цэнтр і «Эмпайр-стэйт-білдынг» у Нью-Ёрку, вежа CN Tower у Таронта, стадыён «Уэмблі» у Лондане, музычная акадэмія імя Чайкоўскага на Майдане Незалежнасці у Кіеве[28] і іншыя будынкі і збудаванні[29]. У Ізраілі і ізраільскіх прадстаўніцтвах за мяжой, у знак жалобы былі прыспушчаны дзяржаўныя сцягі[30]. У многіх гарадах свету да дыпламатычных прадстаўніцтваў Францыі людзі прынеслі кветкі і свечкі.
Паводле рашэння УЕФА, футбольныя матчы адборачнага цыкла да чэмпіянату Еўропы па футболе ў Францыі, якія адбыліся 14 лістапада 2015 года, пачаліся хвілінай маўчання. Каманды выйшлі на поле з чорнымі павязкамі[31].
Спачуванні і падтрымку французам выказалі многія главы дзяржаў і ўрадаў, а таксама іншыя афіцыйныя асобы.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў з афіцыйнымі заявай з нагоды трагедыі, паабяцаўшы аказаць Парыжу «любую дапамогу, якая спатрэбіцца»[32].
Спачуванні ў сувязі з тэрактамі выказаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які таксама перадаў словы падтрымкі Франсуа Аланду і ўсяму французскаму народу. Пра гэта паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, які заявіў, што Расія рашуча асуджае «нялюдскія забойствы»[35].
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку серыі тэрактаў у Парыжы: «З вялікім болем успрынялі ў Беларусі вестку пра шматлікія чалавечыя ахвяры ў выніку тэрарыстычных актаў, што адбыліся ў Парыжы ў ноч з 13 на 14 лістапада 2015 года. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю самыя глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пацярпелых, а таксама ўсяму французскаму народу»[36].