wd wp Пошук:

Ле-Аль

Ле-Аль (фр.: Les Halles, [le al]) — квартал 1-й акругі Парыжа ў самым цэнтры французскай сталіцы на правым беразе Сены. Назва паходзіць ад Цэнтральнага харчовага рынку, які знаходзіўся тут да пачатку 1970-х гг., на месцы якога сёння парк з алеямі і дзіцячымі пляцоўкамі, а таксама падземны камерцыйны цэнтр «Форум-дэз-Аль» (Le Forum des Halles) у чатырох узроўнях, басейн з аранжарэямі трапічных раслін, кінатэатры, дзіцячая бібліятэка, музычная школа-кансерваторыя. Яшчэ ніжэй пад зямлёй знаходзіцца чыгуначная станцыя RER «Шатле - Ле-Аль» (Châtelet - Les Halles) - самы вялікі падземны вакзал у свеце, які дазваляе хутка дабрацца да цэнтра горада з любой кропкі парыжскага рэгіёну, з пасажырапатокам 800000 чалавек у дзень. Плошча - 10 га, гэта першы пешаходны квартал Еўропы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кварталы Парыжа
Катэгорыя·I акруга Парыжа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96