wd wp Пошук:

Тэадор Куодзіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куодзіс. Тэадор (Фёдар Казіміравіч) Куодзіс (1861 — 1917) — беларускі, расійскі і амерыканскі хірург[1]. Доктар медыцыны (1903)[2].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага літоўскага селяніна Казіміра Куодзіса і літоўскай татаркі Эміліі Мархелевічайтэ[3][4][5] ў в. Рамігала Панявежыскага павета Ковенскай губерні (Літва).

Сям’я жыла сціпла, але імкнулася даць адукацыю здольнаму сыну. Пачатковую адукацыю Т. Куодзіс атрымаў дома ў бацькоў, а потым паступіў у Шавельскую гімназію, дзе прабыў да 1882 года і атрымаў атэстат сталасці[6]. З г. Шаўлі ён накіраваўся ў 1882 годзе ў Пецярбург, дзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта, дзе прымаў актыўны ўдзел у студэнцкіх хваляваннях, з-за чаго быў адлічаны з універсітэта[6].

Няўдаламу студэнту давялося эмігрыраваць. Ён аднавіў заняткі ў Лейпцыгскім універсітэце, але ўжо на медыцынскім факультэце[6].

Падчас навучання ён меў зносіны з кампаніяй студэнтаў-землякоў, якія падзялялі яго дэмакратычныя погляды. Раз у тыдзень навучэнцы з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны збіраліся ў адной з кватэр, дзе яны жылі, каб абмеркаваць надзённыя пытанні. Сярод іншых там ён пазнаёміўся і пасябраваў з Л. Кшывіцкім(руск.) бел., які пазней стаў першым перакладчыкам «Капітала(руск.) бел.» К. Маркса на польскую мову[6].

У Лейпцыгу Т. Куодзіс працягваў падтрымліваць сувязь з нарадавольцамі, атрымліваў ад іх нелегальныя выданні, што прывяло да канфліктаў з паліцыяй. У 1886 годзе Т. Куодзіс пакінуў Лейпцыг, вучыўся ва ўніверсітэце ў Страсбургу, які належаў тады Германіі, а затым у Цюрыху. У Швейцарыі ён зблізіўся з дзеячамі польскай марксісцкай групы «Пралетарыят». Па іх ініцыятыве Т. Куодзіс увайшоў у групу рэвалюцыянераў, якія рыхтавалі замах і на рускага цара, і на германскага кайзера. Бомбы для замаху рыхтавалі нарадавольцы І. Дземба[7] і А. Дзембскі(польск.) бел.. Выпрабаванні выбухоўкі скончыліся трагічна: І. Дземба загінуў, а А. Дзембскага цяжка параніла. Агалоска заахвоціла тэрарыстаў адмовіцца ад сваёй задумы. Перапалоханыя швейцарскія ўлады сталі прыгнятаць рэвалюцыйных эмігрантаў з Расіі.

У 1889 годзе ў Страсбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцыны. У 1891 годзе Т. Куодзіс здаў экзамен у Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі на права медыцынскай практыкі ў Расіі[1].

За актыўную антыўрадавую дзейнасць (меў выразныя намеры стварыць прыладу для забойства цара[8]) быў арыштаваны паліцыяй. Пасля вызвалення на парукі эміграваў у ЗША[6].

У ЗША

Там спачатку жыў у Чыкага, дзей займаўся медыцынскай практыкай і працягваў рэвалюцыйную прапаганду і асветніцкую дзейнасць сярод працоўных. Ён выступаў за яднанне рабочых па-за межамі мовы, на якой яны гавораць. Чытаў лекцыі ў Народным універсітэце для працоўных-імігрантаў з Польшчы, Літвы і Беларусі, а таксама ў спецыяльным аддзяленні Чыкагскага ўніверсітэта для асоб без сярэдняй адукацыі (так званым аддзяленні «пашырэння універсітэта»)[6].

У 1895 годзе Куодзісы перажылі смерць гадавалага сына.

У 1896—1901 гадах узначальваў кафедру паталогіі і паталагічнай анатоміі ва ўніверсітэце імя Джорджа Вашынгтона(руск.) бел. ў г. Сент-Луіс (Місуры)[6].

Вяртанне на радзіму

Т. Куодзіс не пакідаў спробы дамогчыся дазволу вярнуцца ў Расійскую імперыю[9], але гэта здарылася толькі ў 1901 годзе, калі яны з жонкай і дачкой вярнуліся і пасяліліся ў доме сваіх бацькоў у в. Дауканяй(літ.) бел. (Літва)[1].

У 1904 годзе Т. Куодзіс пераехаў у Мінск, дзе правяла дзяцінства і юнацтва яго жонка. Працаваў хірургам у губернскай (2-й клінічнай(руск.) бел.) бальніцы. Ён рэарганізаваў хірургічнае аддзяленне і зрабіў яго буйным цэнтрам лячэбнай дапамогі насельніцтву. Т. Куодзіс усяго сябе аддаваў працы: рабіў па 6-7 аперацый днём і да 3-4 ноччу, кансультаваў і апераваў ў іншых бальніцах горада[1]. Толькі ў 1913 годзе ў гэтым аддзяленні на 1302 хворых было зроблена 1723 аперацыі, у тым ліку 192 чэравасячэнні(руск.) бел., 165 грыжасячэнняў(руск.) бел., 30 умяшанняў з нагоды ушчэмленых грыж, 52 аперацыі з нагоды апендыцыту, 36 аперацый з нагоды завароту кішак(руск.) бел., 20 выдаленняў маткі(руск.) бел., паражанай новаўтварэннямі і інш[6].

Т. Куодзіс пісаў:

Не было ні аднаго трывалага паляпшэнні ў хірургіі, каб мы яго не зведалі і не ўжывалі да сваіх хворых адразу ж пасля яго з'яўлення. Успомнім толькі ўвядзенне похвавых чэравасячэнняў; прымяненне ёднай настойкі[10] для абеззаражання аперацыйнага поля - метад, які мы ўжылі яшчэ раней Гросіха (італ.: Antonio Groccich)[11][12], раней, чым ён абышоў увесь свет, далей разнастайныя спосабы разрэзаў і швоў, палепшаныя спосабы ампутацыі канечнасцяў, лячэнне пераломаў, найноўшыя спосабы наркозу, абязбольвання, мясцовага і агульнага і т. д. і т. п.

З 1914 года — загадчык лазарэта Земскага саюза пры пажыўным пункце на Віленскім вакзале[13].

Самааддана працаваў Т. Куодзіс у гады Першай сусветнай вайны, калі ў прыфрантавым Мінску была разгорнутая сетка шматлікіх шпіталяў. «Безнадзейных» параненых ён прасіў накіроўваць да сябе ў земскую бальніцу і выходжваў іх там так, што смяротнасць у ёй не перавышала 2-3 %. У часы, калі антыбіотыкі яшчэ не былі вынайдзеныя, жыццё цяжкапараненых залежала найперш ад майстэрства хірурга і дбайнасці догляду сядзелак[6].

У час Курлоўскага расстрэлу ён знаходзіўся на Прывакзальнай плошчы, там ён аказваў першую дапамогу параненым і адпраўляў іх у губернскую бальніцу[6].

Памёр ад хваробы сэрца ў 1917 годзе[1].

Навуковая дзейнасць

Падчас працы хірургам Мінскай губернскай бальніцы (1904—1917) адным з першых зрабіў аперацыі па перасадцы хворым мачаточніка ў мачавы пузыр, стварэнні штучнага мачавога пузыра, накладання швоў на сэрцы[1].

Пастаянна прыязджаў у Пецярбург, дзе ў ваенна-медыцынскай акадэміі праводзіў вопыты па ажыўленні астуджанага арганізма. Вынікі даследаванняў абагульніў у дысертацыйнай працы «Пераахаладжэнне жывёльнага арганізма» (1903). Вучоны астуджаў жаб да тэмпературы −10 ° С і ніжэй, затым саграваў іх, і тыя скакалі і плавалі ў вадзе, як і да замарожвання[1].

Асобныя творы

Грамадскае жыццё

Т. Куодзіс заставаўся верным сваім юнацкім ідэалам. У 1905-1906 гадах на яго кватэры на Юр’еўскай вуліцы (якая была адносна бяспечнай, паколькі размяшчалася насупраць жылля паліцмайстара) праводзіліся сходы рэвалюцыянераў. Урач дапамагаў ім грашыма[6].

Т. Куодзіса адрознівалі высокія гуманістычныя ідэалы: ад бедных хворых ён ніколі не браў ганарару. Ён быў інтэрнацыяналістам, падтрымліваў беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Па ўспамінах яго дачкі З. Кодзіс-Фрэер, яго сям’я сябравала з сям’ёй Янкі Купалы[6].

Нягледзячы на медыцынскую адукацыю, Т. Куодзіс цікавіўся самалётабудаўніцтвам і астраноміяй і ведаў іх на дастаткова высокім узроўні[6].

Сям’я

У 1889 годзе ажаніўся з Юзэфай Фабіянай з Крыжаноўскіх(польск.) бел.[14][15] (1865—1940), якая была філосафам, псіхолагам, феміністкай і выкладчыцай[16].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Теодор Куодис (Федор Казимирович) Кодис (руск.)
  2. Кодис, Теодор Казимирович (доктор медицинских наук ; 1861—1917) (руск.)
  3. Грицкевич В. П. Передовой врач Теодор Куодис // Материалы IX Межресп. конф. по истории естествознания и техники в Прибалтике. Вильнюс, 1972. С. 51-54.
  4. Grickevicius V. Revolucionerius, mokslininkas, gydytojas // Mokslas ir gyvenimas. 1973. N 9. P. 14-16
  5. Krajewski J. Kodis Teodor //PSB (Wrocław). 1967. Т. 13, z. 57. S. 245-246.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 У истоков науки оживления (руск.)
  7. Дембо, Исаак Вульфович (руск.)
  8. O polskim «Szakalu» i Józi, co nie chciała Niemców (польск.)
  9. Письмо Т. К. Куодису от вице-консула Российского императорского консульства в Чикаго от 20 ноября 1895 г. (№ 328)
  10. МЭСБЕ/Йодная настойка
  11. Метод Гроссиха
  12. Н. П. Аржанов. Пятьдесят третий элемент. Тинктура на операционных полях (руск.)
  13. Кодис Федор Казимирович (руск.)
  14. Bieliński /. Uniwersytet Wileński. Kraków, 1899-1900. T. 2, 845 s.; T. 3. 734 s.
  15. Krajewski T. Kodisowa Józefa Fabianna//PSB (Wrocław). 1967. T. 13, z. 57. S. 246-248.
  16. Józefa Fabianna Kodis z Krzyżanowskich, Wspomnienia z lat ok. 1870—1890, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 13660
  17. Zofia Kodis-Freyer, Wspomnienia, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 11258
  18. Maciek Freyer (Freyer) (польск.)
  19. Erazm Kodis (Kodis) (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Панявежыскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Кардыяхірургі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Хірургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Уролагі Беларусі
Катэгорыя·Педагогі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта