Тыўрыў[1] (укр.: Тиврів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Размешчаны за 30 км на поўдзень ад Вінніцы на беразе Паўднёвага Бугу.
Мястэчка мае багатую архітэктурную спадчыну. Гэта і дамініканскі касцёл, палац Ярашынскіх, парк, закладзены графам Гейдэнам, першая электрастанцыя і інш. Ёсць частка старадаўніх гандлёвых дамоў. У былым палацы Ярашынскіх дзейнічае ліцэй-інтэрнат.