Тыўрыўскі раён[1] (укр.: Тиврівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вінніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тыўрыў[1] (укр.: Тиврів).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 42895 чалавек, плошча — 880 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 25 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 52 сяла.