Ту́тча[1] — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 25 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 4 км на ўсход ад возера Лісна.
Плошча паверхні возера складае 0,75 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м. Плошча вадазбору 8,16 км². Размешчана сярод часткова забалочанага лесу. Праз возера цячэ рака Нячэрская.
У возеры водзяцца шчупак, карась і іншыя рыбы.