wd wp Пошук:

Турмантас

Турмантас[1] (літ.: Turmantas, традыцыйная беларуская назва — Турмонт) — мястэчка ў Зарасайскім раёне Уцянскага павета Літвы, сядзіба сянюніі. Чыгуначная станцыя на мяжы з Латвіяй.

Вёска і сядзіба ўпершыню ўзгадваюцца ў 1789 годзе. У 1862 годзе праз мястэчка прайшла чыгунка і была пабудавана станцыя Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі.

У міжваенны час, у 1919—1939 гадах, мястэчкі знаходзіліся ў межах Другой Польскай Рэспублікі. На польска-латвійскай мяжы была чыгуначная станцыя, дзе ажыццяўляўся памежны і мытны кантроль. У мястэчку была школа, суд, сядзіба гміны, рыначная плошча і сінагога. У 1927 годзе тут пачалося будаўніцтва мураванай капліцы, а ў 1933 годзе — касцёла. Пасля вайны большасць палякаў былі прымусова выселены адсюль у Польшчу.

Паводле перапісу насельніцтва 1921 года тут пражывала 18 чалавек, з іх 4 праваслаўныя і 14 старавераў. Пры гэтым усе жыхары дэкларавалі польскую нацыянальнасць. Меліся 2 жылыя будынкі. У 1931 годзе ў мястэчку пражываў ужо 621 чалавек, было 93 жылыя дамы, у 5 будынках у засценку пражываў яшчэ 31 чалавек.

Мястэчка адносілася да праваслаўнай парафіі ў Дрысвятах. Яно падпарадкоўвалася мясцоваму гарадскому і земскаму суду ў Вільні. Тут размяшчалася паштовая станцыя, якая абслугоўвала значную частку гміны.

У 1958 годзе паселішчу быў нададзены статус гарадскога пасёлка, у 1999 годзе — мястэчка.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Зарасайскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Турмантаская сянюнія
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы