wd wp Пошук:

Латэнтны туберкулёз

Латэнтны туберкулёз— стан здароўя чалавека, калі ён інфікаваны мікабактэрыяй туберкулёзу, але не хворы актыўнай формай туберкулёзу. У хворага назіраецца станоўчая скурная туберкулінавая проба, але не выяўляецца змяненняў у лёгкіх, характэрных для актыўнага туберкулёзнага працэсу. Пацыенты з латэнтным туберкулёзам не заразныя. Асноўная рызыка ў тым, што прыкладна 10 % такіх пацыентаў захворваюць актыўнай формай туберкулёзу на больш познім этапе жыцця. Выяўленне і лячэнне людзей з латэнтным туберкулёзам з’яўляецца важнай часткай кантролю распаўсюджання гэтага захворвання.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Фтызіятрыя
Катэгорыя·Туберкулёз